Пятница, 25 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшла кніга Алеся Разанава «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж»

  • Понедельник, 12 Март 2018 11:05
Сёлета выдавецтва «Мастацкая літаратура» зрабіла каштоўны падарунак усім аматарам айчыннага прыгожага пісьменства: сапраўдным святам стаў выхад кнігі пункціраў Алеся Разанава «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж».
Алесь Разанаў — асоба маштабная, сучасны беларускі Праметэй, вынаходнік новых форм, наватвораў, сталкер у паэзіі. Яго творы — найлепшы сродак пашырэння альбо змянення свядомасці. Варта разгарнуць кнігу Разанава і ўдумліва прачытаць яе ад пачатку да канца. Шмат часу гэта не зойме (пункціры — невялікія вершы часцей з 3-х — 5-ці альбо крыху болей радкоў), а эфект — ашаламляльны!Якім чынам паэт сягае ў невядомае? Дакладней, у вонкава добра вядомае, у самае звычайнае, паўсядзённае, тое, з чым мы паўсюль судакранаемся, што ў нас пад нагамі альбо відаць з акна? Так, сталкер — чалавек, які выконвае штодзённыя дзеянні нязвыклым чынам і назірае за сабой; які прабіраецца на небяспечную тэрыторыю ці аб’ект з мэтай даследавання. А. Разанаў заглыбляецца ў метафізічную прыроду рэчаў. Яго можна параўнаць з рудакопам, які кіркай здабывае для людзей нешта карыснае, заглыбляючыся ў пароду. Чым глыбей, тым больш здабычы, тым шырэй прастора сэнсаў, асацыяцый, алюзій, тым большая ўнутраная свабода. Куды скіраваны яго позірк: ва ўласную душу ці вонкі? Давайце паспрабуем пайсці следам, прыглядаючыся да паэтычных вобразаў:***У старажытным паркураптоўна ўзляцелігурмой вароны:нібы жывая істота,у галінах вагаецца крыкі ўспуджвае наваколле. ***Лужына.ЗахапілаЖоўты кляновы лісті зашклілася лёдам:е й н ы!..Першае, на што звяртаеш увагу, — наколькі яркая вобразнасць! Каб так адчуваць, мала глядзець толькі ўнутр сябе ці ў прастору. Трэба бачыць адначасова ўсё і паўсюль: што навокал, што ў небе і побач і, вядома, ва ўласнай душы. Але не толькі ва ўласнай: у душы кожнай рэчы, з’явы, жывой істоты. І мала адно глядзець: трэба пераўвасобіцца ў рэч/з’яву/істоту, уцялесніцца: адчуваць яе скурай, чуць яе вушамі, ісці на яе лапах, ляцець на яе крылах, спяваць яе голасам альбо ўрасці ў прастору яе непарушнасцю. І нашмат глыбей разумееш верш, які выказвае адзін з сэнсаў паэтычнага крэда А. Разанава:***Перакладаю шэпт дажджу,пагляд вачэй,трымценне гаю…Кранаю,слухаю,гляджу,я не пішу — перакладаю.Пункціры — форма верша, дзе першасны філасофскі змест. Паэт імкнецца спасцігнуць неспасцігальнае. І — спасцігае. Вялікае — праз дробнае, сусвет — праз сябе, вечнасць — праз імгненне, адлегласць — праз крок. А як трапна, як дакладна!***Выбіўся з рытму часу —падаюў бездань часу. ***Я — рака.Цяку ад таго,дзе быў,кім стаў…А яно даганяе мяне берагамі. ***Як стары мудры вужшукае вузкае выйсце,каб скінуць старую скуру —так і я патаемнай вужовайнатурай шукаю сабе перашкоды,хоць і пярэчыць гэтаму розум. Галоўнае ў імкненні спазнаць, спасцігнуць — разуменне, што развіццё магчымае толькі праз пераадоленне, толькі праз перашкоды. Бо каб да чагосьці новага дацягнуцца, увабраць яго ў сваю ўяўную абалонку, дзе яно будзе «стрававацца» мазгавымі клеткамі, трэба выйсці з зоны камфорту, выйсці за звыклыя рамкі, са старой абалонкі, перамагчы сябе ранейшага. Гэта магчыма, калі ёсць смага. Яна — рухавік унутранага згарання, тое, што не дае спакою, увесь час штурхае да дзеяння. Так, кітайскія мудрацы ніколі не жадаюць добраму чалавеку, каб усе яго мары здзейсніліся, а толькі каб здзейсніліся напалову, бо інакш не будзе сэнсу жыць далей. Таму лірычны герой і шукае тое, што дасць яму новага сябе. І пазнае сябе… паўсюль у прыродзе:***Лопаецца на каштанепупышка:ого як няпроставылузвацца з абалонак!..Ведаю, ліст.Адметна, што рэчы, з якіх лірычны герой пачынае вандроўку ў метафізічны свет, у пазарэальнасць — не нейкія адмысловыя, а самыя рэальныя. Так, улюбёныя «трампліны», ад якіх ён адштурхоўваецца, ва ўсіх навідавоку, звыклая панарама вясковага (альбо, крыху радзей, гарадскога) побыту, наваколля: птушкі, дрэвы, лісцё, карэнне, сонца, неба, аблокі, сцежка, крокі, сляды, поўня, камяні, снег, трава, маланка, гром, навальніца, рака, мост, цемра, варона, грак, плот, аканіцы, вокны, чмялі, бэз, вецер, чарот, дым, туман… Паэт не імкнецца быць разнастайным, абіраючы «матэрыял» для творчасці. Наадварот, усё з пералічанага — тое, да чаго ён звяртаецца пастаянна, кожны раз паглыбляючыся ў сэнс, наноў і наноў яго адшукваючы (прычым ён вельмі ашчадны са словамі, вельмі лаканічны, але выкарыстоўваючы мінімум сродкаў, глыбей уваходзіць у самую сутнасць з’явы). Вось адзін з яго любімых вобразаў:***Прачнуўся ўночы:па чорных дахахкралася жоўтая поўня,кагосьці высочваючы —ці не мяне? ***Зіхоткая поўня —акно,з якогаглядзіць у душу нябыт.Даследчыкі менталітэту сцвярджаюць: у беларусаў сувязь з Богам вертыкальная, праз космас. Таму і бачыцца знакавым для разумення саміх сябе на гэтай зямлі яшчэ адзін з улюбёных вобразаў не толькі А. Разанава, але й шмат каго з айчынных творцаў:***Кружацца ў вышыні буслы —неўзабаве вырай.Пазіраем на іх —і паглядам адлюстраванымбачым сябе.Бусел — сакральны сімвал нашай зямлі, нашай сутнасці. І пакуль буслы вяртаюцца з выраю (а яны не могуць не вяртацца), мы жывём і жыць будзем, бо мы — адно цэлае (знітаваныя, злучаныя нябачнымі каранямі і кронамі на ўсіх метафізічных узроўнях). Разуменне гэтага быццам і было недзе побач, але аформілася ў словы толькі пасля прачытання новай кнігі Алеся Разанава, якога натхняе на новыя творы… само жыццё.Яна Будовіч

Загаловак у газеце: ...Паглядам адлюстраваным бачым сябе

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 149 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии