Воскресенье, 27 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Максім Багдановіч па-таджыкску

  • Понедельник, 26 Март 2018 10:37

У часы існавання Савецкага Саюза была цэлая праграма па перакладах класічнай нацыянальнай літаратуры на мовы народаў свету. Здаралася, што кнігі, асобныя публікацыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, іншых пісьменнікаў выходзілі на англійскай і іншых мовах і ў Мінску, але часцей — у Маскве, выдавецтвах іншых краін. Беларускую літаратуру добра ведалі ў Польшчы, Германіі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Югаславіі.

Цяпер сітуацыя істотна змянілася. У апошнія гады падзеі, звязаныя з новымі перакладамі, выданнем новых беларускіх кніг на іншых мовах, здараюцца нячаста. Асабліва па-за ўвагай аказаліся класікі: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч… Хіба што летась выдадзены па-сербску зборнік «Вянок» — у перакладзе Даяны Лазаравіч. Таджыкскі паэт Салім Зарафшанфар пераклаў вершы Максіма Багдановіча на сваю родную мову.

У Душанбэ ў газеце «Адабіят ва саньят» («Літаратура і мастацтва») пабачыла свет вялікая падборка вершаў класіка беларускай паэзіі ў перакладзе на таджыкскую мову. У нумары ад 22 лютага 2018 года цэлая паласа прадстаўлена новым пераўвасабленням на адну са старажытных моў Усходу паэзіі Максіма Багдановіча. Падзея вартая шырокай увагі па розных прычынах. Па-першае, перакладчык Салім Зарафшанфар — яркае імя ў сучаснай таджыкскай паэзіі. Па-другое, майстар слова даклараваў гэтую публікацыю як пачатак работы над стварэннем зборніка М. Багдановіча на таджыкскай мове. І газета «Адабіят ва саньят» надрукавала падборку з уступным словам даўняга сябра беларускай літаратуры, арганізатара многіх сумесных праектаў беларуска-таджыкскага літаратурнага, культурнага пабрацімства — празаіка, публіцыста, перакладчыка Ато Хамдама.

Застаецца дадаць, што ў апошнія дзесяць гадоў у Душанбэ на таджыкскай мове пабачылі свет кнігі беларускіх паэтаў, празаікаў Алеся Бадака, Міколы Мятліцкага, Георгія Марчука, Юрыя Сапажкова, Марыі Рудовіч. Усё гэта адбылося дзякуючы ініцыятыўнай працы Ато Хамдама, які яшчэ з’яўляецца і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Часта бывае, між іншым, у Мінску. У Беларусі яго творы друкаваліся і асобнымі выданнямі, і на старонках літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў.

Сяргей Шычко

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 189 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии