Суббота, 18 01 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае

  • Пятница, 30 марта 2018 14:10

2 красавіка — на творчы конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі “Радзіма мая дарагая”. Адборачны тур адбудзецца ў Мінскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (вул. Скарыны, 15). Пачатак а 14-й гадзіне.

2 красавіка — на літаратурна-музычную імпрэзу і падвядзенне вынікаў Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Свята адбудзецца ў Доме Масквы (вул. Камуністычная, 86). Пачатак а 16-й гадзіне.

3 красавіка  на свята дзіцячай кнігі з удзелам паэтэсы Іны Фраловай. Мерапрыемства пройдзе ў публічнай бібліятэцы №5 (вул. Казлова, 2). Пачатак а 14-й гадзіне.  

3 красавіка  на творчую сустрэчу з паэтэсай Вольгай Сакаловай “Я табой народжана, Палессе”. Імпрэза адбудзецца ў публічнай бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа (вул. Пляханава, 97/4). Пачатак а 16-й гадзіне.

4 красавіка  на музычна-літаратурнае свята “Смяяцца — не грэх” з удзелам групы пісьменнікаў-гумарыстаў. Мерапрыемства адбудзецца ў публічнай бібліятэцы №10 (б-р Шаўчэнкі, 15). Пачатак а 14-й гадзіне.

5 красавіка  на свята дзіцячай кнігі з удзелам групы пісьменнікаў. Імпрэза адбудзецца ў Мінскім раённым цэнтры культуры (вул. Вышалескага, 4). Пачатак а 10-й гадзіне.

6 красавіка  на паэтычны монаспектакль члена Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі Ганны Мартынчык. Імпрэза абудзецца ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16). Пачатак а 18-й гадзіне.

Крыніца: МГА СПБ

Прочитано 385 раз