Воскресенье, 27 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чынгіз Айтматаў па-беларуску

  • Суббота, 07 Апрель 2018 11:54

Выдавецтва “Народная асвета” выпусціла ў свет раман кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак: І вякуе дзень даўжэй за век” у перакладзе на беларускую мову Міхася Стральцова.

Сапраўдны паказчык класічнага характару мастацкага твора! Пайшоў з жыцця Чынгіз Айтматаў. Даўно няма сярод жывых і Міхася Стральцова. Як і няма сярод жывых ілюстратара першага беларускамоўнага выдання вялікага рамана – Арлена Кашкурэвіча. А вось кніга ізноў прыйшла да чытача. Упершыню па-беларуску гэты легендарны раман класіка кіргізскай літаратуры пабачыў свет у 1987 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Праз трыцаць адзін год – новая сустрэча з чытачом.

У лёсе чыгуначнага рабочага Едыгея – лёс савецкай краіны. А гэта – і рэпрэсіі, і Вялікая Айчынная вайна са сваімі мужнымі, гераічнымі і драматычнымі старонкамі, і цяжкая пасляваенная праца. Зямныя падзеі ў рамане перасякаюцца з касмічнымі. Важнае месца ў творы займае легенда пра маці Найман-Ану і яе сына, які па волі злых людзей стаў манкуртам, жорсткай і бессэнсоўнай істотай, што не памятае сваіх каранёў. Па Чынгізу Айтматаву манкурт – гэта той, хто “не ведае, адкуль ён родам, з якога племя, не ведае свайго імя, не помніць дзяцінства, бацьку і маці – адным словам, манкурт не ўсведамляў сябе чалавечай істотай. Пазбаўлены разумення ўласнага “Я”, манкурт з гаспадарчай кропкі гледжання валодаў пэўнымі адметнасцямі. Ён быў раўназначны бязмоўнай адзінцы і таму абсалютна небяспечны і пакорлівы. Ён ніколі не думаў пра уцёкі. Для любога рабаўладальніка самае жахлівае – паўстанне рабоў. Кожны раб – патэнцыйны мяцежнік. Манкурт быў адзіным свайго роду выключэннем – яму былі нават не зразумелыя матывы да непадпарадкавання, бунту…”

Народны пісьменнік Кыргызстан Чынгіз Айтматаў, дарэчы, быў яшчэ з самага пачатку сваёй творчай працы заўважаны беларускімі перкладчыкамі. Па-беларуску ў Мінску асобнымі выданнямі ўбачылі свет яго кнігі “Джаміля” (1962), Бывай, Гюльсары!” (1971), “Першы настаўнік” (1974). Перакладчыкі прозы клаіска кіргізскай літаратуры на беларускую мову – І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 125 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии