Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Маладосць”-летняя: мяняем партфель на сакваяж

Ліпень — час падарожжаў. З гэтай прычыны часопіс маладых літаратараў “Маладосць” часова мяняе рэдакцыйны партфель на дарожную сумку, у якую збірае з усёй Беларусі (і нават па ўсім даступным замежжы) усё тое, што хоць нейкім чынам (хоць нават і ўскосна) адпавядае тэмам дарог і вандровак. Прымаем на адрасы нашых рэдактараў да 20 мая з мэтай надрукаваць у ліпеньскім нумары (у выпадку добрай якасці, канечне) наступныя б(д)рукаванкі:

  • падарожныя нататкі (свае ці пераклады нечых чужых, нядаўнія ці гістарычныя),
  • апавяданні і вершы (ад аўтараў ва ўзросце да 35 гадоў)
  • вандроўкі любога кшталту — літаратурныя, кулінарныя, касмічныя, мікракасмічныя, “па слядах” і г.д. (аўтару самых незвычайных вандровак, прынятых да друку, абяцаецца прыз),
  • гісторыі, пачутыя ў цягніках,
  • думкі, якія ўзніклі ў дарозе,
  • малюнкі, зробленыя падчас падарожжаў,
  • іншае.

 Ваша "Маладосць"

Прочитано 223 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии