Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Перакладчык адкажа ўзаемнасцю

  • Понедельник, 28 мая 2018 12:20

Сяргей і Таццяна Дзюбы — вядомыя асобы ў літаратурным асяроддзі Украіны. Пазнаёміцца з творчасцю гэтых шматкроць уганараваных паэтаў могуць і беларускія чытачы — дзякуючы кнізе «Горад Зіма». Перакладчыкам вершаў гэтай сямейнай пары выступіў Міхась Пазнякоў. У сваю чаргу, украінскім чытачам прапануецца кніга Міхася Пазнякова «Цяпло рамонкавай завеі», узноўленая на ўкраінскай мове. Абодва выданні выйшлі з друку ў лістападзе мінулага года. Пра паралельную перакладчыцкую працу і творчае сяброўства паэты (яны ж перакладчыкі) распавялі падчас прэзентацыі кніг у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

— Насамрэч гэта сустрэча распачалася два гады таму ў Канадзе, — адзначыў Анатоль Аўруцін, аўтар прадмовы да кнігі «Горад Зіма». — Сяргей, Таццяна і я апынуліся ў спісе лаўрэатаў Канадскай літаратурнай прэміі імя Эрнэста Хэмінгуэя выдавецтва «Litsvet». Вырашыў пазнаёміцца з украінскімі калегамі, а потым прадставіў ім Міхася Пазнякова. Так пачалося наша літаратурнае сяброўства, якое мае сёння выдатныя вынікі.

Сяргей Дзюба ўзначальвае Міжнародную літаратурнамастацкую акадэмію Украіны і працуе намеснікам галоўнага рэдактара Чарнігаўскай абласной газеты «Дзяснянская праўда». Таццяна Дзюба — доктар навук па сацыяльных камунікацыях. Абодва аўтары скончылі факультэт журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, які і паяднаў іх на многія гады. Сяргей і Тацяна Дзюбы — паэты, перакладчыкі, крытыкі, публіцысты.

Падчас прэзентацыі прагучала шмат слоў удзячнасці:

— Міхась Пазнякоў добра адчувае мову, яго пераклады зробленыя тонка і вельмі меладычныя. Многія яго вершы простыя, але ўсё геніяльнае — проста. У кнізе «Цяпло рамонкавай завеі» ёсць і творы філасофскія, яскравыя, вельмі вобразныя. Наогул, сёння шмат таленавітых аўтараў, чые творы поўняцца негатыўнай энергетыкай, а ў Міхася Пазнякова — светлая, пазітыўная энергетыка, таму яго вершы перакладаць радасна, — адзначыў Сяргей Дзюба.

Таццяна Дзюба распавяла пра сваю творчасць і нагадала, што літаратура — «мост, які абядноўвае народы». Сям’я Сяргея і Таццяны Дзюбаў магла патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса: усе 74 кнігі Сяргея Дзюбы прысвечаны жонцы, і ў свеце няма іншай жанчыны, якой было б прысвечана так шмат літаратурных твораў.

Паралельны пераклад кніг і адначасовая прэзентацыя двух узаемна перакладзеных выданняў — пашыраная практыка ў Міжнароднай літаратурна-мастацкай акадэміі Украіны. Аўтарам і перакладчыкам прыемна, чытачам — карысна, а творчы дыялог ператвараецца ў палілог, бо ў арбіту літаратурнага сяброўства трапляюць новыя аўтары.

Янка Натавец

Фота Кастуся Дробава

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 278 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии