Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Гродне чарговы раз «прызямліўся» фестываль нацыянальных культур

У канцы мінулага тыдня горад над Нёманам быў напоўнены пярэстымі фарбамі і разнастайнымі гукамі.
У Гродне ўжо 12-ы раз сабраліся прадстаўнікі 35 нацыянальнасцяў, менавіта тут можна было пазнаёміцца з іх традыцыйнымі ўборамі, песнямі, танцамі, стравамі і напоямі, якія размясціліся на 19 падворках. Кожная такая пляцоўка на час фестывалю стала гастранамічным раем і культурным міні-цэнтрам.


УСЕ — удзельнікі

У афіцыйных мерапрыемствах свята прымалі ўдзел намеснікі прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко і Анатоль Калінін, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, міністр культуры Юрый Бондар, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і іншыя паважаныя госці.

— Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прымае людзей, якія шануюць свае культурныя традыцыі, паважаюць агульначалавечыя каштоўнасці, жывуць з людзьмі розных нацыянальнасцяў у міры ды згодзе, — падкрэсліў падчас адкрыцця Уладзімір КРАЎЦОЎ. — А мэта нашага фестывалю — паказаць, што ў Беларусі людзі розных нацыянальнасцяў жывуць у ладзе з усімі. Гэта трэба цаніць і берагчы.

На думку арганізатараў, галоўная каштоўнасць фестывалю ў тым, што тут няма гледачоў — усе ўдзельнікі. А паўдзельначаць сёлета сюды прыехала больш за 250 тысяч чалавек, якія з цікавасцю наведалі шматлікія фестывальныя пляцоўкі, пачаставаліся смакоццямі і галоўнае — на свае вочы ўбачылі, што фестываль — гэта своеасаблівы гарант міжнацыянальнага сяброўства. Дарэчы, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар у сваёй прамове таксама адзначыў, што фестываль у Гродне — гэта сапраўднае свята дружбы і нацыянальнага адзінства ў нашай краіне.

Пазнаёміцца з гэтым яскравым прыкладам дзяржаўнай палітыкі ў фестывальны Гродна прыехалі і бязвізавыя турысты, якія ўпершыню атрымалі такую магчымасць. Па падліках турыстычных арганізацый, у горад над Нёманам на святочны ўік-энд прыехала больш за 2,5 тысячы турыстаў без віз з 19 краін свету: ад ЗША да Японіі. А паглядзець, сапраўды, было на што!

Смачныя грузінскія горы

«Гаспадары» грузінскага падворка грунтоўна падрыхтаваліся да свята: акрамя традыцыйных хачапуры і чурчхелы, гасцей чакала 300 літраў вінаграднага напою, а яшчэ — 17-кілаграмовы торт вялізных памераў, беласнежную паверхню якога ўпрыгожылі крэмавыя вінаграднікі і горныя храбты. Праўда, дэсерт выконваў хутчэй функцыю твора мастацтва, а творы мастацтва дэгустацыі не падлягаюць. Музычная праграма адлюстравала ўсю шырыню грузінскай душы: традыцыйныя песні чаргаваліся з хітамі Валерыя Меладзэ, якія, мабыць, таксама паспелі стаць нацыянальным здабыткам. Тых, хто зазірнуў на сонечны ўкраінскі падворак, радавалі салам, пампушкамі, «Чырвонай Рутай» і кавер-версіямі песень гурта «Акіян Эльзы». Прадстаўнікі малдаўскай дыяспары, касцюмы якім падарыла сама першая лэдзі Рэспублікі Малдова Галіна Дадон, частавалі наведвальнікаў галубцамі ў вінаградным лісці, прадстаўнікі Азербайджана — пловам і салодкімі прысмакамі. Акрамя таго, цікавінкай гэтага падворка стала магчымасць пайграць на нацыянальных музычных інструментах. Такі шанц атрымалі яшчэ і тыя, хто наведаў «тэрыторыю» Ізраіля. Праўда, каб «утаймаваць» шафар — выгнутую трубу з натуральнага рога — спатрэбіліся немалыя намаганні, і далёка не кожны дарослы мужчына змог справіцца з гэтай задачай. На казахскім падворку ўвагу гасцей прыцягнула адна з нязменных забаў любой нацыянальнай урачыстасці або свята — алтыбакан. Згодна з традыцыямі качавых народаў Сярэдняй Азіі, на такіх арэлях, збудаваных з шасці жэрдак, моцнай перакладзіны і трох вяровак, часцей за ўсё парамі гушкаліся юнак і дзяўчына, а сама забава з'яўляецца сімвалам маладосці, вясны, першых знаёмстваў і светлых пачуццяў.

Наведвальнікам падворкаў прапанавалі ўсё самае цікавае, што ёсць у кожнага народа. Але галоўнае, што можна было знайсці і адчуць у любой кропачцы, у любым куточку фестывалю, — сапраўдную гасціннасць.

Культурны цэнтр і фестывальная дыярама

Наогул, Гродна ў гэтыя дні было багатае не толькі на турыстаў, але і на шматлікія адкрыцці. Так, побач з тэатрам лялек з'явілася механічная дыярама, за шклом якой па 12 хвілін доўжацца лялечныя «выступленні». Кожны дзень 12 «артыстаў» у нацыянальных строях будуць кружыць у танцы і на працягу года выконваць ролю сімвала-напаміна аб шматнацыянальным свяце для турыстаў і гараджан.

Акрамя таго, на ўзбярэжжы Нёмана з'явілася прыгожая аглядная пляцоўка, а побач з замкамі — помнік Давыду Гарадзенскаму.

У межах фестывалю на вуліцы Тэльмана адкрыўся культурны цэнтр «Фестывальны», дзе размясціліся адразу два музеі, арт-кафэ, сувенірная крама і зала для выставак. Галоўная адметнасць цэнтра — ён дазваляе апынуцца, няхай і віртуальна, на фестывалі нацыянальных культур у любую пару года. Дарэчы, ён стане тым месцам, дзе сваю культуру і традыцыі змогуць паказваць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, што жывуць у Беларусі.

На першым паверсе знаходзіцца музей архітэктуры Гродна, галоўная адметнасць якога — макет мініяцюрнай цэнтральнай часткі горада, дзе адчуваецца сімбіёз эпох: ад старажытнасці да сучаснасці. Інтэрактыўныя тэхналогіі дазваляюць уявіць, якім быў горад у розныя часы, убачыць галоўныя яго славутасці. На другім — зноў жа з дапамогай сучаснага абсталявання — можна літаральна адчуць атмасферу свята і зазірнуць на нацыянальныя падворкі.

«Хто паспеў — той і з'еў»

Між іншым, сёлета фестываль упершыню пашырыў свае межы: на трэці дзень ён перамясціўся на Аўгустоўскі канал, які таксама ўваходзіць у бязвізавую зону. Тут адбыліся розныя цікавыя мерапрыемствы: ад конкурсаў па хуткасным з'яданні сасісак да beer-стартаў. А яшчэ тут вучыліся побытавым танцам — у чым дапамаглі майстар-класы.

Адзначым, што больш за 20 гадоў свайго існавання фестываль нацыянальных культур у Гродне стаў сапраўдным брэндам старажытнага горада і сёння вядомы далёка за яго межамі. Гродзенскі фестываль па маштабе, шчырасці, атмасферы духоўнага яднання адкрыта дэманструе ўсё тое, што нясе ў сабе кожная нацыя. Фестываль, які «прызямліўся» ў Гродне, на працягу года сімвалізуе захаванне шматвекавых традыцый розных народаў, якія жывуць у згодзе ў Беларусі, шануюць і паважаюць адзін аднаго.


Да тэмы

У межах шматнацыянальнага свята ў Гродне ў адзінай у Беларусі лютэранскай кірсе прайшоў канцэрт джазавай арганнай музыкі. Пісьменнікі розных нацыянальнасцяў абмеркавалі актуальныя пытанні творчасці за круглым сталом, на семінары ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навукоўцы параўналі гучанне мастацкіх тэкстаў у арыгінале і ў перакладзе. На Алеі сяброўства ў Каложскім парку прадстаўнікі кітайскай, лацінаамерыканскай, латышскай і арабскай дыяспар высадзілі новыя дрэвы: кедр, чырвонае дрэва, ліпу і акацыю.

Вольга Ануфрыева, Алена Карпенка

Фота Ганны Занкавіч

Вялікі фотарэпартаж тут

Крыніца: Звязда

Прочитано 60 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии