Четверг, 22 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшаў альбом жывапісу В.К.Бялыніцкага-Бірулі

  • Понедельник, 25 июня 2018 09:01

Выданне “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…” знаёміць з творчасцю беларускага мастака, нацыянальнага генія, майстра імпрэсіяністычнага пейзажу, чалавека з унікальным талентам тонкага лірыка Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957). Альбом выйшаў у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі".

Жывапісец меў яскравую творчую індывідуальнасць, дасканала валодаў своеасаблівай мастацкай мовай.

Вымушаны з розных абставін жыць і працаваць у Расіі, ён да апошняй хвіліны душой і думкамі вяртаўся да сваёй малой Радзімы, якая ўзгадавала яго і вывела на сусветна вядомую сцяжыну мастацтва. 

Ён пісаў: “У кожнага чалавека ёсць радзіма. Яна жыве ў сэрцы, у думках. Можна разлюбіць нявесту, жонку, але разлюбіць радзіму – жахліва, немагчыма… Была вясна. Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…”.

Альбом “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчаслівы…” – своеасаблівая спроба праз творы мастака і лірычныя замалёўкі, што прадстаўлены вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, а таксама праз успаміны Бялыніцкага-Бірулі спасцігнуць унутраны свет слыннага беларускага майстра. 

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 268 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии