Среда, 19 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

"Купалаўскія дні-2018". Праграма

  • Понедельник, 25 Июнь 2018 11:07

Мерапрыемствы ў межах "Купалаўскіх дзён" адбудуцца 28 чэрвеня і 7-8 ліпеня 2018 года. 

28 чэрвеня (чацвер).

14.00 – Адкрыццё выстаўкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў г. Ерэване (Арменія).

16.00 – Жальбіны з нагоды 76-й гадавіны смерці народнага

паэта Беларусі Янкі Купалы (Вайсковыя могілкі, г. Мінск).

18.30 – Святая Імша ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Мінск, пл. Свабоды, 9).

19.00 – Прэм’ера музычнага спектакля ў 2-х дзеях “Жыццё і смерць Янкі Купалы” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр).

7 ліпеня (субота).

11.00 – Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу з нагоды Дня нараджэння паэта (парк імя Янкі Купалы, г. Мінск).

13.00 – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…” (Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён).

У праграме свята:

  • Паэтычныя выступленні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі
  • Мастацкія калектывы Маладзечанскага раёна
  • Традыцыйныя купальскія песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля “АРАЦЭЯ”
  • Шалёная энэргетыка і пазітыў, якія месцяцца на падмурку векавых традыцый ад гурта PAWA.
  • Кірмаш майстроў народных рамёстваў

8 ліпеня (нядзеля).

10.00 – Купалаў фэст “Янка Купала – Прарок Беларусі” да 136-годдзя паэта ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах (Святая Імша, акцыя “Чытаем Купалу разам”).

Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

 

Прочитано 77 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии