Понедельник, 20 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Духоўны запавет Скарыны

  • Пятница, 03 Август 2018 11:00

На мінскім паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа пабачыла свет трэцяе, дапоўненае выданне анталогіі «Францыск Скарына на мовах народу свету».

Праз 65 моў вядзе свой дыялог вялікі асветнік, першадрукар з грамадзянамі розных краін. «Як звяры, // што блукаюць у пушчы, // ад нараджэння // ведаюць сховы свае, // як птушкі, // што лётаюць у паветры, // помняць // гнёзды свае, // як рыбы, // што плаваюць у моры і рэках, // чуюць // віры свае // і як пчолы // бароняць вуллі свае — // гэтак і людзі // да месца, дзе нарадзіліся // і ўзгадаваны ў Бозе, // вялікую ласку маюць», — гэты пераклад на сучасную беларускую мову ўрыўка са скарынаўскай прадмовы да кнігі «Юдзіф» належыць лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесю Разанаву.

У кнізе змешчаны і іншыя пераклады на беларускую мову неўміручых радкоў Францыска Скарыны — Сяргея Панізніка,
Івана Саверчанкі. Дарэчы, і на некаторыя іншыя мовы ў анталогіі — па некалькі перакладаў: на рускую (Уладзіміра Беразева, Алега Буркіна, Валерыя Грышкаўца), крымска-татарскую, марыйскую, нямецкую (ажно чатыры пераклады!), сербскую, удмурцкую, чэшскую. Сярод перакладчыкаў — вельмі вядомыя ў сваіх краінах, сваіх рэгіёнах літаратары. Як, напрыклад, кітайскі перакладчык Гао Ман (на жаль, ён памёр у кастрычніку 2017 года). Саюзам пісьменнікаў Беларусі ён адзначаны знакам «За вялікі ўклад у літаратуру». Гао Ман — перакладчык на кітайскую мову твораў народнага паэта Беларусі Максіма Танка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Пісьменнік з Пекіна быў знаёмы з народным мастаком СССР Заірам Азгурам, сустракаўся з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Гао Ман намаляваў каліграфічныя партрэты Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, Навума Гальпяровіча. Рэпрадукцыі гэтых работ друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях.

Сяргей Шычко

Крыніца: Звязда

Прочитано 37 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии