Среда, 19 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паклон святліцы Мальдзіса

  • Вторник, 07 августа 2018 12:24

Сёння спаўняецца 86 гадоў доктару філалагічных навук, прафесару Адаму Восіпавічу Мальдзісу - беларускаму літаратуразнаўцу, гісторыку, пісьменніку, журналісту. З найлепшымі зычэннямі моцнага здароўя, плёну ва ўсім, мы сардэчна віншуем слыннага беларусіста са святам!

З гэтае ўрачыстае нагоды прапануем і віншаванне ад Сяргея Панізьніка, ілюстраванае фотаздымкамі з яго ўласнага архіву. 

"Сугучча"

 

Даўно ў святліцы Мальдзіса

забранзавелі маціцы:

яны ўтрымалі столь!

Бо сам Адам нібы Атлант!

Жыццяўзнясенняў ён гарант,

дыфузіі кароль.

 

Адам Мальдзіс на балконе. Мінск, ліпень 1967 г.

Вяртаюся ў Хваласпеве на 60-годдзе доктара філалагічных навук (1986), прафесара (1990),  дырэктара Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя  Францыска Скарыны, прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кіраўніка Беларускага ПЭН-цэнтра – Адама Восіпавіча Мальдзіса ад нязніклага фельчара С. Папара (былога супрацоўніка Цэнтра ў 1992—1994 гг.) доктару А. Гудасу:

Езус Марыя грацые ін медыцыніс аморэ дэі магістры Папар, беларутэні… Ін Хрысці номінэ амэн. У год ад нараджэння тысяча дзевяцьсот дзевяноста другі, у пятніцу 7 жніўня ў Менску, у храме-крэпасці Саюза пісьменнікаў а гадзіне 18-й на скліканай і ў надзвычайным парадку сабранай святой вячэры слаўнейшых менскіх дактароў вольных мастацтваў, са згоды ўсіх скарыназнаўцаў і беларусістаў свету ва ўводным слове мушу прызнацца:

– Яснавяльможнае спадарства! Найдастойнейшыя мужы правялебныя, пані і панны! Просьба да Вашых дастойнасцяў наступная: ацаніць 1932 год, калі ў Расолах  на Астравеччыне з’явіўся на Божы свет Адам, родам з крывічоў, ліцьвінаў-гудаў, беларусінаў для таго, каб узвялічыць славу і блеск нашай роднай літаратуры, яе прадонняў і шырыні. Вашыя дастойнасці, прадстаўлю некаторыя меркаванні аб той падзеі першай паловы  ХХ стагоддзя, толькі трымаючыся паказанняў праведных і чэсных, якія вызначыла нам “сфера мундзі” Францыска Скарыны.

Вельмі вучоны чалавек носіць імя пана Адама. Ён роўна 30 летаў таму скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, тым самым паабяцаўшы пашыраць  славу, гонар і пекнасць духоўнай спадчыны свайго народа і заўсёды закідаць свае шары ў глыбіню ўрны сцвярджальнай, чырвонай і ніколі ў адмоўную, зялёную. Ін эдэм матэрыя.

З таго часу спадар Адам на ўсе пытанні бліскуча адказвае і адхіляе выказаныя бюракратамі-партакратамі, якія не за кратамі, пярэчанні: выдатна аргументуючыся і ў лонданскім дыярыюшы, і ў нью-ёркскім, праявіўшы сябе найлепшым чынам. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, віцэ- і т. д. і т. п. прысягу на вернасць беларускае навукі спаўняе аж па сёння. Ад пэрпэтуум рэі мэморыям! На вечную памяць аб справе!

Юбілей вяселля Марыі і Адама. Госьці: Генадзь Кісялёў з жонкай, Даніла Міцкевіч з жонкай, сям'я Рагойшаў, Людміла Панізьнік. 1.09.1984 г.

Адам Мальдзіс з Мечыславам Яцкевічам. Першы міжнародны семінар замежных перакладчыкаў. 16-26.09.1987 г. Дом творчасці “Іслач”.