Пятница, 16 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Самотны палескі птах

  • Пятница, 07 сентября 2018 15:28

Яго жыццё было звязана пераважна з Берасцейшчынай: Бярозаўшчынай, Івацэвіччынай, Ляхавіцкім, Драгічынскім і Ганцавіцкім краем, з Піншчынай, але найбольш з Пружаншчынай... Ён амаль усё жыццё працаваў настаўнікам-філолагам, аб’ездзіў і абхадзіў палескія гарадкі, мястэчкі, вёскі, бальшакі і лясныя сцежкі-дарожкі. Мікола Сымонавіч Купрэеў — паэт і празаік, вядомы і любімы многімі.

Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў, Анатоль Гарай. 1960-я гг.

Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў, Анатоль Гарай. 1960-я гг.

Не сядзелася яму на месцы і ў апошнія гады: нягледзячы на хворыя ногі, спачатку з адным кійком, а потым і на мыліцах часта выпраўляўся ў дарогу. Не зважаючы на фізічную нямогласць, і ў сталым узросце ахвотна выбіраўся ў Брэст. З радасцю прымаў запрашэнні на літаратурныя імпрэзы, сустрэчы з чытачамі, са студэнтамі і выкладчыкамі роднага філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У лепшыя часы свайго жыцця прывабліваў сяброў, калег, сваіх вучняў начытанасцю, улюбёнасцю ў літаратуру, дзяўчат — мужчынскай прыгажосцю, рамантычнай узнёсласцю, светла-журлівай загадкавасцю ў паглядзе праніклівых блакітных вачэй. У апошнія гады часцей быў самотным, спакутаваным хваробамі і фізічным болем, але мудра-зычлівым, з пільнай цікавасцю ў вачах да жыцця, літаратуры, да творчасці калег, да ўсіх нас...

Памяць, боль і сум выкрасалі ў душы М. Купрэева натхненне, падтрымлівалі творчы намер — выказаць уласную задуменна-самотную мелодыю жыцця. Пра сябе ён гаварыў: «Я — задуменна-самотны... Так сталася, што ўва мне заўжды “стаіць” задуменна-самотная мелодыя... Ды і як яе не помніць, калі яна са мной, ува мне заўжды — з усвядомленых дзён маленства па сёння... Бо на душы вельмі рана стала задуменна-самотна. І ціха».

Задуменная самота, якой прасякнута большасць твораў М. Купрэева, — не толькі ўласны экзістэнцыйны боль, але і боль цэлага пакалення дзяцей вайны. У ім — вытокі іх вымушанага ўнутранага дэсідэнцтва, вытокі драматычнага светаадчування самога М. Купрэева да канца зямных дзён. У час вайны на вачах будучага пісьменніка, шасцігадовага хлапчаняці, фашысты і паліцаі забівалі яго маладую і прыгожую матулю і яшчэ жывую затоптвалі ў балотную твань. Жах забойства і пахавання мамы ўсё жыццё смылеў, абпальваў лёс М. Купрэева, з узростам перайшоў у экзістэнцыйны купрэеўскі боль і тую пранізлівую самоту, якія мноства разоў светапогляднай і эмацыянальнай дамінантай прагучалі ў яго творах.

Маладога творцу з Берасцейшчыны падтрымлівалі Анатоль Астрэйка, Янка Брыль, Максім Танк. Вядомым беларускім паэтам ён стаў яшчэ ў 1960-я гады, калі выйшла першая кніга вершаў «Непазбежнасць» (1967). Другая кніга паэзіі «Правінцыйныя фантазіі» (1995) знайшла найвышэйшае прызнанне — была вылучана пісьменнікамі краіны на Дзяржаўную прэмію. Ды чыясьці злосная і зайздросная рука выкрасліла з лаўрэацкага спіса імя паэта...

Шукаючы натхненне і гармонію ў жыцці і людзях, спаталяючы боль і самоту, лекаваўся вандроўкамі і алкаголем... Ён часта пакідаў сямейную ўтульнасць, сваіх каханых жанчын і дзяцей: дачку Святлану (1962 г.н.) у першым, яшчэ студэнцкім шлюбе, а потым і сына Андрэя (1967 г.н.) — у наступным. (Дарэчы, дзеці М. Купрэева пазнаёміліся і сябруюць.) Ехаў «куды душа скажа» (М. Купрэеў). Цягу да дарог, вакзалаў, вандровак ён тлумачыў прагай волі, жаданнем быць свабодным...

Жыццё М. Купрэева скончылася 17 верасня 2004 года ў доме састарэлых у вёсцы Лясная, што недалёка ад Баранавіч. Але жыццё яго твораў яшчэ толькі пачынаецца. Сёння даводзіцца, як гэта часта бывае, са спазненнем усведамляць, якая адметная асоба была з намі побач, у адным з намі часе і прасторы... Пра М. Купрэева слушна напісаў яго сябар Л. Галубовіч: «Ён выбіраўся з традыцыйнага беларускага балота на выспу шырокага светагляду, мосцячы гаць лаўжамі ўласнага жыццёвага вопыту, — ішоў сваім натуральным, а не інтэлектуальна запазычаным з Усходу ці Захаду шляхам. Хоць, безумоўна, вучыўся і браў урокі шмат у якіх творцаў свету».

Аўтограф М. Купрэева.

Аўтограф М. Купрэева.

Творчая спадчына М. Купрэева яшчэ не сабрана і не выдадзена цалкам. У найбліжэйшы час неабходна выявіць яго творы, раскіданыя па розных перыядычных выданнях. Прафесійнай тэксталагічнай увагі патрабуе архіў пісьменніка, перададзены сынам Андрэем у Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей. Аўтару гэтых радкоў сын перадаў шэраг чарнавікоў вершаў, перарваных папалам, якія М. Купрэеў намерваўся знішчыць. З цяжкасцю, але яны чытаюцца, хоць і пісаны-крэслены алоўкам. Андрэй перадаў нам таксама пранізліва-кранальную перапіску М. Купрэева-мужа з каханай жонкай Святланай Ягораўнай Ежанковай — матуляй Андрэя. (Гэтыя дакументы захоўваюцца ў адукацыйна-асветным цэнтры імя У. Калесніка на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.) Не ручны, не прыручаны нават каханнем, жанчынай, сям’ёй, ён і сёння застаецца для нас чалавекам-загадкай. Ці ўсё ён дапісаў пра сябе? Ці ўсё, што хацеў, сказаў нам? І гэта пранікліва адчулі сябры пісьменніка, паставіўшы на яго магіле ў Міханавічах (прыгарад Івацэвічаў) помнік з купрэеўскімі роспачна-элегічнымі радкамі «О, як многа я хацеў вам сказаць...»

Лісты да жонкі Святланы Ежанковай (з ёй М. Купрэеў быў у шлюбе з 1966 па 1970 г.), фрагменты якіх прапануюцца чытачам, пісаліся ў 1967 г., калі маладая сям’я была шчаслівая нараджэннем сына, калі ў Мінску выйшла першая кніга паэзіі «Непазбежнасць» і М. Купрэеў адчуў сябе сапраўдным паэтам, перад якім адкрываюцца творчыя перспектывы. Ён збіраўся пераехаць з сям’ёй на сталае жыхарства ў Мінск, уладкавацца на працу ў сталічным выдавецтве, шукаў прапіску, будаваў планы на будучае шчаслівае сумеснае жыццё... Але гэта аказалася няпростай справай...

Ён быў іншы. Жонка, якую М. Купрэеў пяшчотна называў Ланушкай, шчыра верыла, многа даравала, пісала лісты, падтрымлівала сваім каханнем і клопатам. Восенню 1967 г. М. Купрэеў пагадзіўся на лячэнне ад алкагольнай залежнасці ў працоўным прафілакторыі (пас. Гарадок Пінскага раёна). Лісты даюць уяўленне аб драматызме жыцця М. Купрэева і яго блізкіх, але найперш — гэта лісты аб каханні і любові пяшчотнага мужа і бацькі...

«26 апреля 1967 г.: Дорогая моя Ланушка, здравствуй! Пишу только 26-го, потому что вчера ничего не было, да и сегодня фактически — то же. Тот человек сказал придти в пятницу. Но, по всей вероятности, не пойду. И вообще мне всё это надоело. Хочу к вам с Андрейкой. Тут меня утешают тем, что, дескать, некоторые приписываются по полгода, по году. Я сейчас тут сижу в издательстве, только что разговаривал с Велюгиным и Бородулиным. Они подали мне хороший совет: идти в Союз писателей с просьбой, чтоб прописали в доме творчества писателей в Королищевичах (от Минска 30 км.). Собираюсь идти, пойду, в конце концов, к Брылю или Шамякину. Чувствую, что, может, получится. ...

Да, Ланушка, и забыл: книга моя уже вышла, у меня в кармане — сигнальный экземпляр. Скоро выйдет массовым тиражом. Обложка мне не понравилась, хоть и соответствует немного замыслу».

«20 мая 1967 г.: Здравствуй, Ланушка! Честное слово, не знаю, с чего и начать. Вот сижу один в доме Филатова (друг М. Купреева, живет в посёлке Муховец в пригороде Бреста — З.М.), как и вчера и позавчера. Только что кончил стирку. Ничего не делается, только курится. Да вот слышу за окном похоронную музыку — кого-то несут. А мне кажется, что это по мне оркестр старается.

Вчера был для меня такой страшный день, какого еще никогда в моей жизни не было. После разговора с тобой я словно окаменел. Сидел как дурак возле телефона и ничего не соображал, не думал, не знал. Пустота заполнила всего и всё вокруг. А до разговора с тобой было вот что. Сидел я в кабинете на брестском радио и думал, с чего начать работу. Входит председатель комитета по радиовещанию и телевидению Панкова и спокойно говорит: “Купреев, мы вас на работу не принимаем. Я выяснила вчера все обстоятельства”. Я выслушал ее спокойно, потому что когда она позавчера мне сказала “Пишите заявление, заполняйте документы и — работайте”, — я был уверен, что это какое-то недоразумение: ведь прежде, чем взять на работу в такую организацию, об этом сообщается в отдел пропаганды и агитации обкома партии (Залесский — зав. отделом)...

...Спасибо Колеснику за моральную поддержку. Я всё ему вчера рассказал — и про историю с работой, и про личную мою трагедию. Он взялся как одержимый помочь мне, сказал вчера, что пойдет к Шабашову и к Залесскому. Если бы не Колесник, не знаю, как бы я всё это перенёс, как не знаю, как всё это я ещё перенесу. И вот Филатов ещё всё предоставил мне в своём доме... Сегодня уже 20-е. Скоро 25-го. Через пару дней поеду в Минск с заездом в Ивацевичи только потому, что нужно... взять рубашки да оформиться в Союз (пусть будет память хоть о том, что всё-таки был членом Союза советских писателей). А что будет после 25-го (день моего рождения — как смешно!) — пока не знаю. Неужели это всё, Ланушка? Я знаю, что принёс много горя тебе, матери, отцу. Себя не жалко. Жалко всех вас, обидно за то, что какой-то Купреев нарушил ваш покой. Как хочется всё начать по-новому, буквально всё, начав с какой-то определенной точки. Знаю, что хватило бы силы, хватило бы духу, но всё уже слишком, оказывается, поздно...»

Из областной психоневрологической больницы (Городок, Пинский район, Брестская область):

«12 ноября 1967 г.: Милая моя, здравствуй! ... Беда моих последних времён в том, Ланушка, что мечусь я между двух огней, между двух берегов — между любовью (какой? — ты знаешь) к тебе и сферой далеко не личной, сферой с целями моими, которые не могут осуществиться в силу конфликта, неприемлемости между требованиями объекта и характером, индивидуальностью субъекта, т.е. меня. И вот видишь, как получается: от отсутствия возможности направить свои творческие желания по своему, внутренне мне необходимому руслу у меня бывают тематические падения — например, к трагическим ситуациям в стихах. От тебя я часто убегал в “общество”, надеясь (не веря, правда, в эту надежду) найти пищу отнюдь не сердечную и всякий раз убеждался, что в век беспокойной комфортабельности что-либо другое найти трудно (кроме вина мокрого и сухого) — это было и в Бресте, и в Минске, и там, где я жил или наедине, или одиноко.

В палате, где я “обитаю”, — 8 человек, наблюдаю за ними и даже немного радуюсь, что я не так уже страшно болен, как многие из них, а только обидно и страшно за то, что за своих последних сознательных десять лет мог сделать куда больше того, что сделал, и ради обратного этому стоит, конечно, покончить с моим “злоупотреблением”, достигшем апогея за последний год. Видимо, правы очень те, которые (это — философы) утверждают, что нельзя понять людей, мир, принять их, не поняв до конца и не вобрав до полного слияния (ткань в ткань) самого себя, своих самых близких и дорогих людей. Мне, как и всегда, когда я вдали от тебя, хочется только одного раз и навсегда: держать в объятьях тебя и сына, держать вас, если бы это было возможно, в горсти, как держат в горсти пойманных тёплых, притихших и трепетных птиц. ...И потомуто я всегда возвращался к тебе — каким бы я ни был, самим собой, — к тебе, родная... Одна картина, которая... всегда, когда вспомню, больно тревожит: ты одна остаёшься в лесу, а я, оглядываясь и борясь с собой и не понимая до конца, что со мной творится, ухожу на Грабовцы (в Ореничах). Знал (и в том случае и позже), что люблю тебя — потому всё будет на месте, мир не перевернётся, окунусь в другие “галактики”, вернусь и буду любить еще сильнее и, может, больше. Знал, что нарушаю константу в самом себе, в близком человеке, в семье. Больше не хочу, чтоб все эти константы нарушались...

Твой Коля».

Хутка міне паўтара дзясятка гадоў, як не стала М. Купрэева. Шчымліва сціскаецца сэрца: так і пайшоў, цалкам не спазнаны і незразуметы намі... Горка і шкада, што яму часта было няўтульна і самотна сярод нас, якія шанавалі яго талент і творчасць і любілі яго.

Зоя Мельнікава, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 169 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии