Суббота, 17 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Таркі-Тау-2018”: у Дагестане сустракаюць кніжнікаў свету

  • Воскресенье, 09 сентября 2018 09:25

Ужо ў сёмы раз запар праводзіцца кніжны кірмаш “Таркі-тау” ў Дагестане. Сёлетнім вераснем – з 20 па 23 – у Махачкале збяруцца кніжнікі з самых розных куточкаў свету. Найперш, зразумела, -- з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Па традыцыі ўдзел ў міжнародным кніжным кірмашы прымаюць і беларускія літаратары. У ранейшыя гады гасцявалі ў Махачкале перакладчык і паэт Рагнед Малахоўскі, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Аляксей Чарота.

Стасункі з арганізатарамі выстаўкі “Таркі-Тау” паспрыялі арганізацыі цэлага шэрагу мерапрыемстваў у Беларусі, якія б раскрывалі гісторыю і традыцыі літаратур народаў Дагестана. Частым госцем Беларусі ў апошнія гады зрабіўся вядомы журналіст, выдавец, мастак, кніжны графік Марат Гаджыеў. У Мінску прайшла і яго мастацкая выстаўка – у галерэі “Універсітэт культуры”. Марат Гаджыеў прымаў удзел у круглым стале беларускіх і замежных пісьменнікаў, які праходзіў сёлета ў Гродна.

І пасля “Таркі-Тау 2018” у Мінску спадзяюцца на новае развіццё беларуска-дагестанскіх літаратурных і культурных стасункаў.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 259 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии