Суббота, 17 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Першая кніга Максіма Багдановіча ў перакладзе на таджыкскую мову

  • Воскресенье, 09 сентября 2018 14:05

У Душанбэ ў выдавецтве “Сомон-граф” накладам 300 асобнікаў пабачыў свет зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча “Су-суи шабнам”.

У перакладзе назва кнігі гучыць наступным чынам: “Зіхаценне расы”. Укладальнік і адказны за выпуск зборніка – Ато Хамдам. Рэдактар кнігі перакладаў – Нізом Касім, старшыня Саюза пісьменнікаў Тажыкістана. Перакладчык вершаў Максіма Багдановіча – Салім Зарафшонфар. Некалькі слоў пра перакладчыка. Салім Зарафшонфар працуе загадчыкам аддзела крытыкі і перакладу штотыднёвіка “Адабіят ва саньят” (“Літаратура і мастацтва”), які з’яўляецца друкаваным органам Саюза пісьменнікаў Таджыкістана. Раней творца пераклаў на таджыкскую мову прозу Шарлоты Брантэ, Гі дэ Мапасана, Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, Германа Гесэ, І. С. Тургенева, вершы грэчаскіх, рускіх, армянскіх, беларускіх, французскіх, нямецкіх, арабскіх, турэцкіх, чачэнскіх, японскіх паэтаў.

Ато Хамдама, які ініцыяваў таджыкскае выданне Максіма Багдановіча, добра ведаюць у Беларусі. Ён – часты госць на традыцыйным Мінскім міжнародным кніжным кірмашы-выстаўцы, удзельнік Дзён беларускага пісьменства ў розныя гады. Дзякуючы намаганням Ато Хамдама, у Душанбэ пабачылі свет кнігі Георгія Марчука, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака і іншых пісьменнікаў Беларусі.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 464 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии