Четверг, 18 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Падчас святкавання 890-годдзя горада ў Гродне адбыўся Другі фестываль кнігі

  • Среда, 19 сентября 2018 09:52

Выставачныя экспазіцыі, тэматычныя пляцоўкі, творчыя сустрэчы — усё гэта і многае іншае стала зместам кніжнага фестывалю, які сабраў таленавітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, вядучыя выдавецтвы і друкарні краіны.

Прэзентаваць свае літаратурныя навінкі і мець прамы кантакт з чытачамі змаглі прадстаўнікі Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Беларусь», Народная асвета», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура».

— Мы імкнёмся да папулярызацыі кнігі, — падкрэсліў дырэктар прадпрыемства «Гроднааблсаюздрук» Павел Скрабко. — Асаблівую ўвагу ўдзяляем беларускім аўтарам і літаратуры для дзяцей і падлеткаў. Вельмі важна закласці фундамент, каб дзеці з ранняга ўзросту абапіраліся на друкаваную кнігу і адчувалі яе хараство. Бо ніякі электронны аналаг не заменіць «жывую» кнігу.

Інтарэс да кнігі ёсць. Аб гэтым сведчыць і рост продажу. Павел Скрабко паведаміў, што кніга мяняецца дзякуючы выдавецкай дзейнасці. Яна становіцца больш маляўнічай, асабліва дзіцячая літаратура. Новага ўзроўню дасягнула за апошнія гады і якасць паліграфіі, што робіць кнігу яшчэ больш запатрабаванай. На фестывалі былі прадстаўлены магчымасці і выдавецтваў, і друкарняў.

— Першы фестываль летась быў прысвечаны 500-годдзю айчыннага кнігадрукавання, а сёлета мы праводзім яго ў рамках свята горада. Гродну — 980 гадоў, і гэта тэма таксама знайшла адлюстраванне ў праграме свята, — расказала намеснік дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага Марына Ігнатовіч.

На галоўнай сцэне фестывалю паэты і празаікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі выступілі з літаратурна-музычнай кампазіцыяй, якую прысвяцілі любімаму гораду.

З дапамогай артыстаў Гродзенскага тэатра лялек «ажылі» вядомыя казкі Пушкіна, якія трывала ўвайшлі ў рэпертуар тэатра. Дарэчы, «лялечная» тэма была прадстаўлена ў выстаўцы самаробных лялек — герояў казак і іншых літаратурных твораў. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Трэба сказаць, што першы фестываль летась сабраў удзельнікаў конкурсу на найлепшую самаробную кнігу.

Гэтым разам асобную экспазіцыю занялі факсімільныя выданні з фондаў абласной бібліятэкі. Некаторыя факты літаратурнага жыцця горада былі прадстаўлены на стэндах. Многія маглі даведацца, што праездам у Гродне пабывалі Лермантаў і Гогаль. Быў тут і Маякоўскі. Прыкметна, што фестываль кнігі адбыўся ў дзень бібліятэк, а першая бібліятэка была створана ў Гродне 188 гадоў таму. Зараз у вобласці іх больш за 300, з якіх 220 працуюць у сельскай мясцовасці. Раённыя бібліятэкі прадставілі экспазіцыі, прысвечаныя Году малой радзімы. Шмат цікавага прапанавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.

 

Маргарыта Ушкевіч

Крыніца: Звязда

Прочитано 753 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии