Пятница, 14 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агульныя памкненні

  • Пятница, 05 октября 2018 12:20

Па запрашэнні Міністэрства культуры і Саюза пісьменнікаў Дагестана, а таксама Саюза пісьменнікаў Чачэнскай Рэспублікі і Астраханскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў наведаў гэтыя рэгіёны. У Дагестане браў актыўны ўдзел у святкаванні 95-годдзя з дня нараджэння Расула Гамзатава і ў ХХХІІ Міжнародным літаратурным фестывалі «Белыя жураўлі». Быў запрошаны таксама і ўраджэнец Дагестана, член СПБ паэт і перакладчык Хізры Асадулаеў.

Прадстаўляючы Саюз пісьменнікаў Беларусі і беларускую літаратуру, Міхась Пазнякоў выступіў з прамовамі і вершамі ў Рускім драматычным тэатры, на філалагічным факультэце Дагестанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гарадской плошчы Махачкалы падчас афіцыйнага адкрыцця фестывалю. Разам з кіраўніцтвам рэспублікі і пісьменніцкіх саюзаў Расіі, Дагестана, Узбекістана, Чачэнскай Рэспублікі ўзяў удзел ва ўскладанні кветак да магілы Расула Гамзатава і каля помніка паэту ў цэнтры горада. Горача віталі выступленне беларускага пісьменніка і на радзіме Гамзатава ў г. Хузнаху, дзе адбылося вялікае свята, прысвечанае знакамітаму на ўвесь свет земляку.

Ладзіліся творчыя сустрэчы ў Доме-музеі народнага паэта Дагестана Сулеймана Стальскага, у Палацы культуры і Гісторыка-краязнаўчым музеі. Змястоўнымі сталі гутаркі з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Дагестана, міністрам па нацыянальнай палітыцы, старшынёй Саюза мастакоў рэспублікі, дырэктарам Аварскага музычна-драматычнага тэатра — вынікам будзе паглыбленне творчых стасункаў паміж арганізацыямі абедзвюх рэспублік.

Падчас сустрэчы ў Саюзе пісьменнікаў Чачэнскай рэспублікі было дамоўлена развіваць і паглыбляць беларуска-чачэнскія стасункі. У Нацыянальнай бібліятэцы рэспублікі адбыўся творчы вечар Міхася Пазнякова і Хізры Асадулаева.

Цікавыя мерапрыемствы прайшлі і ў Астрахані. Група паэтаў з Беларусі, Чачні, Дагестана і Астрахані ажыццявіла паэтычны міні-круіз па Волзе. У Цэнтральнай абласной навуковай бібліятэцы прэзентавалі кнігу Міхася Пазнякова «Моё богатство» ў перакладзе на рускую мову Юрыя Шчарбакова. Выданне пабачыла свет у калмыцкім выдавецтве «Джагар» (г. Эліста).

Шматлікія творчыя сустрэчы паказалі вялікую цікавасць да нашага літаратурнага жыцця і мастацтва.

Павел Кузьміч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 114 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии