Воскресенье, 18 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Дзень магнітнай буры” і іншыя творы Міхася Зарэмбы

  • Вторник, 16 октября 2018 14:57

У выдавецтве “Беларусь” пабачыў свет ёмісты том прозы пісьменніка Міхася Зарэмбы, які фактычна ўсю сваю літаратурную творчасць прысвяціў юнаму чытачу, падлеткам.

“Дзень магнітнай буры”, “Рыжая ластаўка”, “Здань у храме святой наіўнасці”, “… І мы засмяяліся, Або восем урокаў з жыцця шасцікласніка Андрэя Кахуты” і яшчэ чатыры апавяданні склалі кнігу, якая так і называецца – “Аповесці і апавяданні”. Героі Міхася Зарэмбы, канешне ж, старэйшыя за сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак. Ці дакладней – спісаны з дзяцей іншых пакаленняў. Сам пісьменнік ужо амаль два дзесяцігоддзі як пайшоў з жыцця. Вопытны журналіст (значную частку свайго жыцця адпрацаваў у газеце “Піянер Беларусі”), вопытны выдавецкі рэдактар, таленавіты літаратар, ён умеў выбіраць з жыцця галоўнае. Мо таму яго аповесці, апавяданні пазбаўлены дыдактычнасці, праз іх творца адлюстроўвае свае ўласныя думкі і ацэнкі, паказваючы пры гэтым усе складанасці жыцця падлеткаў. Пісьменнік не іранізуе над сваімі персанажамі, не дакучае павучаннямі. Ён проста расказвае пра жыццё, учынкі, аналізуе тыя ці іншыя падзеі, дапамагае чытачам зазірнуць у мары і памкненні герояў, такіх сімпатычных герояў аповесцяў і апавяданняў.

Кніга выдадзена накладам 1000 экзэмпляраў. Будзем спадзявацца, што новае выданне прозы Міхася Зарэмбы яшчэ і літаратурным крытыкам нагадае патрэбу шырэй весці размову пра мастацкую літаратуру для падлеткаў, якой так не хапае менавіта зараз.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 667 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии