Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мы ўсе з любові ды сяброўства...

  • Понедельник, 29 октября 2018 11:48

Калісьці Ніна Мацяш напісала: «Мы ўсе — з любові...», «І з сяброўства...» — дапоўнілі яе сябры. Як шмат гэтым сказана пра асобу творцы, якая, нягледзячы на складаны лёс, любіла жыццё і людзей, а дзверы яе дома ў Белаазёрску ніколі не зачыняліся для сяброў.

Работа Ніны Мацяш

Работа Ніны Мацяш

«Мы хацелі, каб светлая і натхнёная паэтка знахо-дзілася тут, сярод нас. А яна можа прысутнічаць — праз свае творы, праз пяшчотныя і добрыя пажаданні, дароўныя надпісы на кніжках, праз здымкі і ліставанне...» — упэўнена Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта тут прайшла літаратурна-музычная імпрэза і адбылося адкрыццё выстаўкі — мерапрыемствы прымеркаваныя да 75-годдзя з дня нараджэння Ніны Мацяш. У вітрынах музея прадстаўлены выданні з аўтографамі, пісьмы, фотаздымкі з фондаў, звязаныя з асобай, жыцём і творчасцю знакамітай пісьменніцы.

У адным з лістоў Ніна Мацяш, ужо тады вядомая і прызнаная паэтка і перакладчыца, напісаўшы твор для дзяцей, раілася са старэйшым сябрам Васілём Віткам. Яна просіць, каб пачытаў яе казкі, піша: «Мне вельмі важна ведаць, ці варта гэта таго, каб чыталі дзеці»...

Гавораць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Сябры згадвалі, як аднойчы Ніна Мацяш пабачыла карціны, прывезеныя з Афрыкі: аплікацыю неверагоднай прыгажосці ў рамцы пад шклом стваралі... засушаныя крыльцы матылькоў. Натхнёная, яна загарэлася: стварыць уласны ўзор! Але ж... Дзе ўзяць столькі матылькоў? І яна... вынайшла ўласную тэхніку, названую «пёркаграфіяй» — рабіла аплікацыі з фарбаваных пёраў. Сярод блізкіх сяброў паэтэсы былі не толькі літаратары. Этнограф Уладзімір Васілевіч згадваў, як ён зрабіў унікальныя фальклорныя запісы ў яе сямейным асяродку: і маці, і сёстры, і сама Ніна ведалі і хораша спявалі народныя песні. У Ніны быў надзвычай высокі, чысты, прыемны вакал... Дарэчы, многія яе вершы пакладзены на музыку, а да некаторых яна напісала музыку сама.

Лісты Ніны Мацяш

Лісты Ніны Мацяш

Творчасць і жыццё Ніны Мацяш — прыклад аптымізму, любові, мужнасці і служэння паэзіі і людзям. Уражвае, колькі цеплыні, святла і пазітыву выпраменьвае яе імя, асабліва калі згадаць, праз якія выпрабаванні ёй выпала прайсці. «Святло, што падарылі, не растрачу...» — пісала яна ў адным са сваіх вершаў. «Святло, што падарылі, не растрацім...» — адгукаецца ёй душа... Яно застанецца на роднай зямлі.

Яна Будовіч, фота аўтара

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 45 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии