Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Юбілей беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка

  • Четверг, 01 ноября 2018 10:42

Сёння, 1 лістапада 2018 года, –  85 гадоў з дня нараджэння беларускага празаіка Вячаслава АДАМЧЫКА (1933 – 2001).

Яго можна смела назваць літаратарам, які разбурыў многія стэрэатыпы, ўзвёў беларускую прозу на новую прыступку. Знешне някідкія, яго раманы – яркае адлюстраванне сапраўднаўсці ў жыцці і мастацтве ці мастацкім засваенні жыцця. Вячаслаў АДАМЧЫК – высокага рангу еўрапейскі пісьменнік, слова якога, вобразы і сімвалы якога сталі адзнакай часу.

Нарадзіўся пісьменнік на Гарадзеншчыне, у сялянскай сям’і. Вёска Варакомшчына цяперашняга Дзятлаўскага раёна. А калісьці гэта быў проста Навагрудскі павет. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ ў 1957 годзе. На шчасце, не затрымаўся ў журналістыцы. Мо таму і здолеў напісаць яркую і праўдзівую эпапею жыцця заходнебеларускага сялянства. Ужо з першых апавяданняў В. Адамчыка (а друкавацца ён пачаў у 1957 годзе; праўда, крыху раней, чым з апавяданнямі, выступіў у друку з вершамі) і крытыкам, і чытачам стала зразумела, што ў нацыянальную літаратуру прыйшоў праўдзівы пісьменнік, чалавек, які чуйна ўлаўлівае павевы грамадскага жыцця, які люіць роднае слова. Раманы Вячаслава Адамчыка “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца…”, “Голас крыві брата твайго” і зараз чытаюцца як кнігі, якія здольны ўплываць на свядомасць.

Вячаслаў Адамчык за свае творы быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміяй імя І. Мележа.

Пахаваны пісьменнік у Мінску, на Кальварыйскіх могілках.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 33 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии