Четверг, 21 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Працягваецца конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”

  • Воскресенье, 11 ноября 2018 12:20

На Першым нацыянальным канале беларускага радыё прайшоў эфір праграмы “Творчы вечар” з удзелам аўтараў лепшых твораў, атрыманых за першы месяц у межах літаратурнага праекта-конкурса “Бацькаўшчына светлая мая”.

Конкурс, прысвечаны Году малой радзімы і арганізаваны Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё сумесна з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”, быў абвешчаны ў пачатку кастрычніка. Яго мэта — даць магчымасць слухачам і чытачам прызнацца ў любові да роднай зямлі ў мастацкай форме, праз верш ці эсэ паказаць яе хараство, гісторыю і культуру: вобразна, шчыра, арыгінальна.

Пра тое, якім стаў пачатак, пра прынцыпы адбору пераможцаў, а таксама пра тое, што варта ўлічыць удзельнікам конкурса, якія толькі плануюць прымаць у ім удзел, гутарку вялі госці студыі — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, пісьменніца, загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць» Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар — члены журы, а таксама паэты Таццяна Атрошанка і Кастусь Цыбульскі — канкурсанты, творы якіх разам з творамі яшчэ чытырох канкурсантаў — Вольгі Галдыцкай, Соф’і Мароз, Яўгена Карпуця, Мікалая Салаўцова друкуюцца ў лістападаўскім нумары часопіса “Маладосць”.

Усяго за першы месяц конкурса арганізатары атрымалі 55 твораў ад 16 аўтараў. Конкурс працягваецца. Умовы — на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса “Маладосць”.

 

Умовы конкурсу.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 125 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии