Четверг, 23 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Беларускі перакладчык Абая ўганараваны Казахстанам

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі адзначаны Міжнароднай літаратурнай прэміяй Казахстана “Алаш”.

Такая высокая адзнака – за дзейсныя клопаты беларускага творцы ў галіне прапаганды казахскай паэзіі, казахскай літаратуры ў Беларусі. Найперш – за пераклад на беларускую мову кнігі вершаў Абая Кунанбаева “Стэпавы прастор”. Гэты зборнік, які Мікалай Міхайлавіч рыхтаваў з дапамогай казахскіх дарадцаў, пабачыў свет некалькі гадоў таму назад у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва”. Ітотную дапамогу ў перастварэнні паэзіі казахскага асветніка, паэта беларускаму творцу аказаў Кайрат Бакбергенаў – галоўны рэдактар часопіса “Простор”. Падказчыкамі ва ўваходжанні ў казахскі нацыянальны свет былі для Міколы Мятліцкага і іншыя казахскія паэты, літаратуразнаўцы. Гэта істотна дапамагло ў рабоце над асэнсаваннем мастацкага свету класіка казахскай літаратуры, родапачынальніка яе гісторыі на сучасным этапе. Творы Абая зараз выдаюцца ва ўсім свеце. Толькі за апошняе 15-20 гадоў яго вершы загучалі ў новых перакладах на англійскую, кітайскую, урду, нямецкую і іншыя мовы народаў свету.

Адным з першых з Казахстана перакладчыка павіншаваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Жанат Сейдуманаў. Вось што ён, у прыватнасці, піша: “Паважаны Мікалай Міхайлавіч!.. Вы ўнеслі і працягваеце ўносіць неацэнны ўклад у развіццё культурна-літаратурных сувязяў паміж нашымі краінамі, у распаўсюджванне казахскай літаратуры на беларускай мове. Шчыра рады, што ваша праца адзначана чарговы раз высокай узнагародай…” Міколу Мятліцкага з Казахстана таксама павіншавалі Інстытут літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава, рэдакцыя часопіса “Простор”, Саюз перакладчыкаў Казахстана, добрыя сябры Беларусі – паэт і публіцыст Любоў Шашкова, літаратуразнаўца Святлана Ананьева, кіраўнік Інтэрнэт-партала “Беларусы ў Казахстане” Міхаіл Буланаў.

Мікола Берлеж

Прочитано 342 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии