Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжны мост: ЗША — Беларусь

Краінай — ганаровым госцем XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў 2019 годзе будуць Злучаныя Штаты Амерыкі. Кніжнае свята ў сталіцы нашай краіны пройдзе з 6 па 10 лютага.

Пра тое, з якімі навінкамі прыедуць амерыканскія кніжнікі, пісьменнікі на выстаўку, ішла размова падчас сустрэчы міністра інфармацыіі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча і Паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Джэніфер Мур. Былі абмеркаваны фармат амерыканскага стэнда, удзел пісьменнікаў ЗША ў выстаўцы і Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час». Аляксандр Карлюкевіч расказаў пра гісторыю беларуска-амерыканскіх літаратурных стасункаў, назваў найболей знакавыя кнігі амерыканскіх паэтаў і празаікаў, якія ў апошнія дзесяцігоддзі выйшлі ў Мінску па-беларуску. З зусім нядаўніх навінак — зборнікі паэзіі Эдгара По, Эмілі Дзікінсан з серыі «Паэты планеты» Выдаўца Зміцера Коласа. У выдавецтве «Вышэйшая школа» рыхтуецца да выдання кніга, прысвечаная пісьменнікам ЗША розных часін. У «Мастацкай літаратуры» выйдзе «Лісце травы» Уолта Уітмена ў перакладзе Янкі Сіпакова. Задуманы і іншыя выдавецкія праекты. Несумненна, чарговая кніжная выстаўкакірмаш у лютым 2019 года будзе адметная.

Сяргей Шычко

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 45 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии