Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Туркменская дзіцячая літаратура ў Беларусі

  • Понедельник, 03 декабря 2018 20:47

Ужо пасля таго, як разваліўся Савецкі Саюз і парушыліся трывалыя сувязі паміж былымі савецкімі рэспублікамі, у Беларусі па-ранейшаму не зменшылася ўвага да туркменскай літаратуры. Прадоўжылася перакладчыцкая практыка. З’явіліся публікацыі вершаў, прозы Махтумкулі, Мятаджы, Бердыназара Худайназарава, Агагельды Аланазарава, Атамурада Атабаева, Аннамухамеда Кіршэна, Чэмен Аннабердыевай, Бягуль Аннабаевай, Касыма Нурбадава, Камека Куліева ў перакладзе на беларускую мову. Паспрыялі гэтаму і перыядычныя выданні, адрасаваныя дзіцячаму чытачу, -- “Бярозка”, “Вясёлка”. Выйшлі асобныя кнігі Агагельды Аланазарава, Касыма Нурбадава.

Вось і зараз мы прапануем ўвазе чытачоў адно з апавяданняў туркменскага дзіцячага пісьменніка Атамурада ЧАПАНАВА ў перакладзе на беларускую мову. І згадваем тыя часіны, калі ў Мінску асобнымі выданнямі выйшлі кнігі для дзяцей Ягмура Піракуліева, Нуры Байрамава, Каюма Тангрыкуліева, калі вершы туркменскіх аўтараў друкаваліся ў перакладным альманаху дзіцячай літаратуры “Ветразь”.

Алесь Карлюкевіч

 

 

Атамурад Чапанаў

 

Паездка ў горад

Апавяданне

 

Я гуляў на вуліцы. З дома выйшлі бацька і маці. Мама прасіла бацьку нешта прывезці з горада. Я падбег да іх.

– Тата, вазьмі мяне з сабою!...

Але бацька быў нечым узбуджаны.

– У мяне і без цябе спраў па горла.

– Ты ж абяцаў звазіць мяне ў заапарк, тата?!

Да горада ехаць крышачку болей гадзіны. Але вось машына ўжо спынілася каля велізарнага шматпавярховага дома.

– Ты пасядзі тут, а я – у кантору. Нікуды не хадзі. Зразумела?

Я і дома не прызвычаіўся сумаваць, а тут гэтулькі цікавага!.. Колькі ў горадзе людзей!..

З крамы насупраць выйшла бабуля з вялікай і, пэўна, цяжкай каробкай. Яна азірнулася, але паблізу нікога не было. Я выскачыў з машыны і падбег да яе.

– Дазвольце, я вам дапамагу.

– Вось дзякуй, унучак! А то ўжо ніякіх сіл няма.

Правёўшы бабулю да аўтобуснага прыпынку непадалёку, я вярнуўся да машыны.

– Дзе ты ходзіш? Ты думаеш, у мяне ёсць час чакаць?!

– Тата, ты ж абяцаў у заапарк…

– Абяцаў, абяцаў… Другім разам, не памрэш без заапарка.

У наступнай установе ён быў так доўга, што я стаміўся чакаць. Каля нашай машыны спыніўся дзядуля ў акулярах і з кавенькай.

– Сынок, не падкажаш: дзе тут пошта?

– А вось яна, праз дарогу. Пачакайце, я вас перавяду.

Калі я прыйшоў назад, бацька зусім раззлаваўся:

– Колькі разоў гаварыць? Наступны раз будзеш сядзець дома.

Канешне, я вінаваты. Але не мог жа я не дапамагчы старым людзям.

Па дарозе дадому мы ехалі моўчкі. Уперадзе на ўзбочыне я заўважыў маленькага хлопчыка, які падымаў руку. Але машыны праносіліся міма. Я не вытрымаў, і, калі наша машына стала пад’язджаць, сказаў:

– Тата, спыніся, калі ласка. Ён такі маленькі.

Бацька скасавурыўся на мяне, але спыніў машыну.

– Дзякуй вялікі, дзядзечка!.. У мяне дзядуля захварэў, я за лекамі ездзіў, а аўтобусаў усё няма і няма.., – сарамліва гаварыў хлопчык.

Бацька зірнуў на яго, пасля на мяне і ўсміхнуўся. Я ўсміхнуўся таксама.

Каля невялікага аула хлопчык папрасіў спыніцца, сказаў: “Вялікі вам дзякуй” і пабег.

Калі мы прыехалі дадому, бацька, паклаўшы мне руку на плячо, пазваў маці:

– Выходзіць, маці, у нас з табою вельмі нават неблагі сын расце.

– Вось і добра, – усміхнулася маці. – Ідзіце мыць рукі і за стол. Я пачастую вас смачным пловам.

 

З туркменскай. Пераклад Алеся Карлюкевіча

Прочитано 28 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии