Воскресенье, 18 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літстаронка: з раёнкі да «Залатой Ліцеры»

  • Пятница, 21 декабря 2018 14:55

Міністэрства інфармацыі Беларусі мае намер уключыць у 2020 годзе ў Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» сярод раённых, гарадскіх, карпаратыўных шматтыражных газет новую намінацыю — «Лепшая літаратурная старонка» з уручэннем спецыяльнага прыза Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Адным з дасягненнеў беларускай прэсы на працягу многіх гадоў быў выхад у раённых газетах літаратурных старонак. Гэта дазваляла аўтарам-пачаткоўцам рабіць першыя пробы пяра, самасцвярджацца ў неабходнасці займацца творчасцю. Такім чынам многія вядомыя пісьменнікі атрымалі шлях у вялікае плаванне. Літаратурныя старонкі ў раёнках наогул — пляцоўка, дзе могуць праяўляцца мясцовыя таленты. Тое ж датычыць і сучасных пісьменнікаў, якім важна быць пачутымі сярод землякоў.

На жаль, апошнім часам асвятленню літаратурнага жыцця ў раённых выданнях краіны надаецца ўсё меншае значэнне. У асобных газетах літстаронкі зніклі наогул. Саюз пісьменнікаў Беларусі лічыць такі падыход памылковым.

СПБ звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з просьбай давесці да ведама кіраўнікоў усіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і рэспубліканскіх, неабходнасць асвятлення літаратурнага працэсу. «Пісьменнікі гатовы дапамагаць у стварэнні літстаронак, весці гурткі аматараў мастацкага слова як пры рэдакцыях газет, так і ў бібліятэках», — адзначалася ў звароце. Выказвалася спадзяванне на тое, што прапанова СПБ знойдзе водгук сярод кіраўнікоў як газет, так і тэле-, радыёканалаў і ажывіцца літаратурная плынь у краіне.

У Міністэрстве інфармацыі падзялілі заклапочанасць Саюза пісьменнікаў недахопам увагі да падтрымкі талентаў на месцах, падкрэслілі важнасць мастацкай літаратуры ў ідэалагічным складніку беларускай дзяржавы. Таксама міністэрства спадзяецца, што члены Саюза пісьменнікаў будуць больш актыўна прапаноўваць свае творы раённым газетам у зручных для іх памерах.

Міністэрства інфармацыі мае намер уключыць у 2020 годзе ў Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» сярод раённых, гарадскіх, карпаратыўных шматтыражных газет новую намінацыю «Лепшая літаратурная старонка» з уручэннем спецыяльнага прыза Саюза пісьменнікаў Беларусі. Так што творцам будзе дзе праявіць талент.

Марыя Ліпень

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 196 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии