Вторник, 18 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Брамамар» прымае працы!

  • Пятница, 04 января 2019 23:14

З 17 снежня па 28 лютага студэнты і старэйшыя школьнікі (9 — 11 класы) могуць адправіць свае творы на конкурс у розных намінацыях: проза і паэзія – для старэйшых школьнікаў; проза, паэзія, крытыка і драматургія – для студэнтаў і магістрантаў.

 

Электронная пошта і форма рэгістрацыі для старэйшых школьнікаў:
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
https://goo.gl/forms/Jc9int579H3e6oah1

 

Электронная пошта і форма рэгістрацыі для студэнтаў і магістрантаў:
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
https://goo.gl/forms/CqPmMVTFBM5B52dH2

Конкурс праходзіць у некалькі этапаў. Так, спачатку працы ацэньваюць члены журы: літаратары, крытыкі і журналісты. Увосені ўдзельнікі, якія ўвайшлі ў спіс фіналістаў, будуць запрошаныя на спецыяльныя майстар-класы, воршкопы і іншыя мерапрыемствы ў рамках адукацыйнай праграмы «criticLab», дзе аўтары могуць не толькі пазнаёміцца друг з другам, але і ўласна паразмаўляць з членамі журы.

Вынікі конкурсу стануць вядомыя на фінальнай вечарыне, дзе пераможцы атрымаюць прызы і дыпломы.

 

ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ ТВОРЧЫХ ПРАЦ

 

Працы на конкурс прадстаўляюцца на беларускай і рускай мовах у электронным фармаце.

 

Шрыфт: 
Times New Roman
14 пт

 

Фарматаванне:
Адзінарны інтэрвал
Палі — 2 см

 

Імя файла:
Імя_Прозвішча_НАМІНАЦЫЯ_1
(нумар файла, калі іх некалькі)

 

— У намінацыі “Проза” да разгляду прымаюцца творы розных жанраў (апавяданне, навела, аповесць і інш.) памерам да 15 тыс. сімвалаў без прабелаў.

— У намінацыі “Паэзія” да разгляду прымаюцца творы памерам да 5 тыс. сімвалаў без прабелаў.

— У намінацыі “Крытыка” да разгляду прымаюцца творы памерам 7 тыс. сімвалаў без прабелаў.

— У намінацыі “Драматургія” да разгляду прымаюцца творы памерам 15 тыс. сімвалаў без прабелаў.

 

 

 

ПРА КОНКУРС

 

Рэспубліканскі літаратурны конкурс «Брамамар» быў ініцыяваны студэнтамі кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Факультэта журналістыкі БДУ у 2010 годзе.

У 2018 годзе «Брамамар» афіцыйна атрымаў статус рэспубліканскага конкурсу, паколькі ахоплівае ўсе рэгіёны Беларусі: летась на конкурс падалі заяўкі 300 школьнікаў і больш за 100 студэнтаў.
Галоўная мэта конкурсу — дапамагчы маладым аўтарам быць пачутымі, стварыць асяроддзе для развіцця і камунікацыі паміж удзельнікамі.

 

Галоўныя заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі і «Выдавецкі дом „Звязда“»

 

Больш інфармацыі на афіцыйнай старонцы ВК.

 

Прочитано 136 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии