Среда, 16 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Асцярожна! Пушкін – 220

  • Понедельник, 14 января 2019 09:23

У сувязі з юбілеем класіка сусветнай літаратуры Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна “М”ы запускаем новы праект: “Асцярожна! Пушкін – 220”. У рамках дадзенага праекта прапануем вам паўдзельнічаць у конкурсах.

  1. “Чаму Пушкін?” – конкурс эсэ. Галоўная задача аўтараў адказаць на пытанне-назву. Паглядзіце навокал: станцыя метро Пушкінская, бібліятэка імя Пушкіна, універсітэт імя Пушкіна. Чаму? А тут яшчэ і ад “Маладосці” праект прысвечаны Пушкіну. Чакаем ад вас крэатыўнасці, лагічнасці і дакладнасці (а месцамі нават гумару ці сапраўднай сур’ёзнасці).
  2. “Амаль Пушкін” – конкурс літаратурных парафразаў. Задача аўтараў напісаць твор ці ўрывак з твору А.С. Пушкіна так, як ён мог бы быць створаны сёння. Выканаць гэта можна рознымі шляхамі і адпаведна падыйсці да задачы, як на забаўляльнай ці зусім наадварот. Першы варыянт: перанесці пушкінскіх герояў, ці пушкінскія пейзажы ў сучаснасць: кім быў бы Яўген Анегін? што прасіў бы стары ў рыбкі? і г.д. Другі варыянт: перапісаць вершы ці ўрыўкі з больш буйных твораў, выкарыстоўваючы сучасныя літаратурныя сродкі, перапісаць верлібрамі ці толькі прыбраць дзеяслоўныя рыфмы, асвяжыць вобразы ці развярнуць іх на сто восемдзесят градусаў. Зразумела, ёсць яшчэ варыянты. Чакаем ад вас (зноў жа) крэатыўнасці, лагічнасці і дакладнасці. А галоўнае, каб прачытаўшы ваш пушкінскі тэкст мы маглі ўпэўнена сказаць: “Амаль Пушкін”.

Свае работы дасылайце на скрыню Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , або Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., у тэме ліста пазначайце назву конкурса. Акрамя самой працы ад вас патрэбна прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, хатні адрас. Ваш дэдлайн – 01.04.2019. Лепшыя будуць надрукаваны ў шостым нумары часопіса “Маладосць”. Чакаем J Поспехаў вам.

"Маладосць"

Прочитано 21 раз
Другие материалы в этой категории: « Секреты цветов «Вясёлкі» «Больш чым кнігі» »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии