Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Больш пляцовак — больш наведвальнікаў

  • Вторник, 29 января 2019 19:11

Каля 60 тысяч наведвальнікаў чакаецца на сёлетняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Упершыню шэраг падзей выстаўкі-кірмашу будзе праходзіць не толькі ў выставачным комплексе. У кінатэатрах і на беларускім тэлебачанні будуць трансліравацца фільмы па матывах кніг, у тэатрах пройдуць спектаклі па кніжнай тэматыцы. Ад станцыі метро «Няміга» да выставачнага комплексу плануецца маршрут «паэтычнага аўтобуса». Акрамя таго, будуць ладзіцца прэзентацыі, сустрэчы, майстар-класы, аўтограф-сесіі ў крамах «Белкнігі», бібліятэках, вучэбных установах. У межах свята ў Верхнім горадзе пройдзе гастратыдзень, у меню якога ўвойдуць стравы, звязаныя з літаратурнымі сюжэтамі. 

Ключавыя падзеі адбудуцца на цэнтральным стэндзе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны праект стэнда — «У пошуках страчанага» лаўрэта прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава, дзе можна будзе пабачыць друкарскі станок XVI стагоддзя, філакратычныя калекцыі, рэдкія кнігі, газеты, часопісы, пісьмовыя прылады і іншае. З’явіцца магчымасць разгледзець арыгінал кнігі Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» 1522 года выдання.

Плануецца, што пяцідзённая праграма будзе насычана шматлікімі падзеямі. У дзень адкрыцця — прэзентацыя праекта Terra poetica з удзелам Міхаіла Швыдкога, які прадставіць аўтараў альманаха, па чыіх творах сучаснікі ставяць п’есы. Дадуць старт арт-праекту «Мірны танк», прысвечанаму 75-годдзю вызвалення Беларусі. Кожны наведвальнік зможа ўзяць удзел у зборы танка з кніг, якія затым перададуць у дзіцячыя і медыцынскія ўстановы.

Другі дзень — дзень аўтараў, асноўнай падзеяй якога стане Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Ужо пяты раз сюды прыедуць больш як 50 пісьменнікаў з 25 краін.

Трэці дзень прысвечаны беларускай тэматыцы. На шматлікіх дыскусійна-адукацыйных пляцоўках будуць разглядацца тэмы афармлення і прасоўвання кніжнай прадукцыі. Плануецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы кнігагандлёвы аб’ект «Белкнігі» «Мы робім па людску?!» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Чацвёрты дзень зацікавіць бацькоў і дзяцей, паколькі будзе акцэнтаваны на прэзентацыі дзіцячай літаратуры. Між шматлікіх падзей дня — падвядзенне вынікаў акцыі «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць Беларусь праз 10 гадоў», арганізаванай сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Міністэрствам адукацыі Беларусі. У пяты дзень узнагародзяць прадстаўнікоў за лепшыя экспазіцыі.

— На сёлетняй выстаўцы мы чакаем шмат рэкордаў. Галоўны — па колькасці наведвальнікаў, — распавёў старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія ладзяцца ў краінах — удзельніцах СНД, генеральны дырэктар ВКТАА «Макбел» Дзмітрый Макараў.

Як і заўсёды, уваход бясплатны, што ў наш час немалаважна: выстаўка ў гэтым сэнсе адна з нямногіх у свеце. Чакаюцца і шматлікія навінкі, якія можна будзе набыць па мінімальным кошце.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 153 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии