Понедельник, 22 04 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памёр беларускі перакладчык Васіль Сёмуха

  • Понедельник, 04 февраля 2019 08:26

Пайшоў у вечнасць  (і гэта не перабольшванне!) легендарны беларускі літаратар, перакладчык, які апантана і ўлюбёна рабіў сваю вялікую справу. Пайшоў у вечнасць пісьменнік Васіль Сёмуха. На 83-м годзе жыцця. Наўздзіў сціплы чалавек, ён не губляў час на тое, каб акружыць сваю працу адзнакамі і прызнаннем. Прызнанне ў дачыненні да зробленага Васілём Сёмухай – гэта ацэнкі і адзнакі, якія будуць прыходзіць да яго і праз наступныя дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Колькі будзе жыць беларуская мова – столькі часу адведзена і памяці пра яго, Вялікага Беларускага Перакладчыка.

Васіль Сёмуха, чые пераклады нямецкай літаратуры, чыё пераўвасабленне Бібліі – гэта ўзоры служэння Прафесіі і Мастацтву, належыць да пакалення народных паэтаў Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, да пакалення Генадзя Бураўкіна, Барыса Сачанкі, Івана Пташнікава... Васіль Сёмуха – з пакалення шматпакутных дзяцей Вялікай Айчыннай вайны... У таго пакалення можна павучыцца многаму. На жаль, саміх Настаўнікаў, Творцаў з вялікай літары, засталіся адзінкі.

Алесь Карлюкевіч

Фота: news.tut.by

Прочитано 99 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии