Четверг, 18 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мінск другі раз далучыўся да міжнароднага фестывалю «Сусветны дзень паэзіі»

  • Четверг, 21 марта 2019 09:04

Мінск ужо другі раз далучыўся да міжнароднага фестывалю «Сусветны дзень паэзіі», што пройдзе 21 сакавіка ў 60 гарадах 10 краін свету. 

Галоўнай пляцоўкай свята ў беларускай сталіцы будзе Дом Масквы. Тут адбудзецца вялікі паэтычна-музычны канцэрт з удзелам музычных гуртоў і лаўрэатаў конкурснай часткі фэсту, выстаўка-кірмаш мастацкай і вучэбнай літаратуры і буккросінг усляпую. Уваход на мерапрыемства бясплатны, але пажадана мець з сабой кнігу на абмен — з дамашняй бібліятэчкі альбо напісаную вамі, калі вы пачынаючы ці вопытны аўтар. Палова кніг, якія прынясуць наведвальнікі фестывалю (сярод іх чакаюцца ў тым ліку прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі), будзе перададзена дабрачыннаму фонду «Белы бусел» і трапіць да маленькіх пацыентаў анкацэнтра ў Бараўлянах, а таксама да выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў у Вілейцы і Наваградку для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Дарэчы, на асобным стэндзе будуць прадстаўленыя і самвыдатаўскія кнігі, напісаныя дзецьмі з анкацэнтра.

Акрамя таго, арганізатары прапануюць гасцям мноства дадатковых цікавінак і забаў: выстаўку жывых скульптур ад эксперыментальнага тэатра-студыі «Залаты рэжысёр» у суправаджэнні сапраўднай кельцкай арфы, інтэрактыўнае тэатралізаванае прадстаўленне, раздачу скруткаў з прадказаннямі на вершах, сувенірны кірмаш і адмысловую фотазону. «Прыходзьце, мы раздадзім #усімпаэзіі», — запэўнівае куратар фестывалю ў Мінску паэтка Ганна Бухта.

Вікторыя Захаварава

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Каму паэзіі? Усім!

Прочитано 985 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии