Суббота, 21 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чаруе прыгажось з пагорка…

  • Понедельник, 25 марта 2019 09:33

У Брэсце пабачыў свет зборнік выбраных паэтычных твораў пісьменнік Берасцейшчыны “Яго Вялікасць Трыялет”.

Невялікага памеру кніжачка з’яўляецца прыцягальным падарункам усім, хто любіць сапраўдную паэзію, хто імкнецца разабрацца ў яе бязмежных касмічных прасторах. Кандыдат філалагічных навук і паэт Уладзімір Лебедзеў аб’яднаў разам творы аўтараў розных пакаленняў. Укладальнік напісаў і лаканічную, але разам з тым грунтоўную прадмову, прысвечаную гэтаму паэтычнаму жанру. Даследчык перакананы, што “трыялет застаецца ў сучаснай літаратуры, як уяўляецца, таму, што яго сціслая форма аказалася запатрабаванай і прыдатнай. Яна прымушае пазбягаць залішняй мнагаслоўнасці, а скіроўвае да празрыстасці і афарыстычнасці паэтычнай мовы, да выразнасці ў выяўленні адносін да штодзённых жыццёвых праблем”.

Канечне ж, у кнізе не абыйшлося без згадкі пра Максіма Багдановіча. А як жа іначай?!. Менавіта класік беларускай літаратуры і ўводзіў трыялет у беларускую нацыянальную паэзію. Вось што пісаў аўтар “Вянка”: “Ён увесь (размова пра цыкл “Старая спадчына” – К. Л.) склаўся з абразцоў розных даўнейшых форм верша, каторымі я зацікавіўся, маючы на ўвазе не толькі іх красу, не толькі паляпшэнне версіфікатарскай снароўкі пры працы над імі, але і жаданнем прышчапіць да беларускай пісьменнасці здабыткі чужаземнага паэтычнага труда, памагчы атрымаць ёй больш еўрапейскі выгляд”.

Пад адной вокладкай сабраны трыялеты Міхася Рудкоўскага, Васіля Гадулькі, Міколы Федзюковіча, Івана Лагвіновіча, Кастуся Жмінько, Васіля Сахарчука, Яна Збажыны, Яніны Грыгаровіч (гэта – аўтары першага раздзела “І слых, і музыка, і мова…”: паэты, якія ўжо пайшлі з жыцця), Алеся Корнева, Уладзіміра Лебедзева, Васіля Жуковіча, Зінаіды дудзюк, Міколы Трафімчука, Міколы Аляхновіча, Сяргея Амяльчука, Міколы Сянкевіча, Уладзіміра Сенькаўца, Віктара Вабішчэвіча, Галіны Бабарыкі, Васіля Дэбіша, Анатоля Дэбіша, Алеся Бакача, Аксаны Спрынчан (“Душы маёй гарыць маленне…” – у ім змешчаны творы паэтаў-сучаснікаў).

“Сыграй на чорнай акарыне/ мне пакаранне за каханне./ Мне прадчуванне развітання/ сыграй на чорнай акарыне./ Хай не жаданне, не абранне,/ хай боль нікуды не адрыне -- / Сыграй на чорнай акарыне/ мне пакаранне за каханне” (Аксана Спрынчан). Так, большасць твораў, аб’яднаных у анталогіі, – трыялеты пра каханне. Кніга, укладзеная Уладзімірам Лебедзевым, падаецца светачам не толькі да асэнсавання паэтычнай формы трыялета, а яшчэ светачам, паходняй, якія дапамагаюць увайсці ў паэзію, захапіцца ёю назаўсёды.

Сваім творчым праектам Уладзімір Лебедзеў, які не толькі літаратуразнаўца, але і сам чуйны да слова паэт, падказвае рэспубліканскім выдавецтвам добрую ідэю – ідэю ўкладання і выдання “усебеларускай” анталогіі трыялета. Чаму б не зрабіць гэтую справу, напрыклад, у “Мастацкай літаратуры”?..  Такая анталогія, такі збор, несумненна, будуць зарыентаваны на самага шырокага чытача.

Кастусь Ладуцька

Ілюстрацыя: трыялет са зборніка "Вянок" Максіма Багдановіча (крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі)

Прочитано 1125 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии