Версия для печати

У Мінску адбудуцца ХІХ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя Адаму Бабарэку

  • Понедельник, 25 марта 2019 11:27

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць прыняць удзел ў ХІХ Узвышаўскіх чытаннях, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі (1899 - 1938). Канферэнцыя адбудзецца 24 мая 2019 года.

Запланаваны 2 тэматычныя кірункі: 

1. Адам Бабарэка і крытыка “Узвышша”; 
2. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.

Заяўку на ўдзел можна падаць да 21 мая 2019 года па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо па электронным адрасе: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

 

Падрабязнасці і форма заяўкі ў прымацаваным файле.

Прочитано 1415 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии