Пятница, 23 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Карлюкевіч: Кожны журналіст павінен усведамляць сваю адказнасць

Кожны журналіст павінен усведамляць сваю адказнасць, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі", перадае БЕЛТА. 

"Мы бачым, як імкліва развіваюцца новыя тэхналогіі, растуць аб'ёмы інфармацыйных патокаў, нараджаюцца новыя медыяфарматы і ў цэлым мяняецца парадыгма самой журналістыкі. Але фундаментальныя асновы журналістыкі застаюцца нязменнымі: безумоўная прыхільнасць фактам, аб'ектыўнасць, непрадузятасць, прафесіяналізм, прага самарэалізацыі і творчы пошук. Журналісту таксама неабходна ўсведамленне сваёй адказнай місіі", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Ён адзначыў, што ў чарговы раз напярэдадні прафесійных святаў журналістаў форум "СМІ ў Беларусі" гасцінна расчыніў свае дзверы для беларускай і замежнай медыясупольнасці, для ўсіх чытачоў, гледачоў, слухачоў. "Я рады вітаць і пастаянных удзельнікаў выставы, і тых, хто ўпершыню тут. Нас усіх аб'ядноўвае журналістыка. І ўсіх нас хвалюе яе сучаснасць і будучыня. Сёння ў зале я бачу многіх маладых калег, будучых акул пяра і зорак экрана, і не толькі тэлевізійных. Хачу выказаць упэўненасць, што цяперашняя выстава апынецца не проста цікавай, але і вельмі карыснай", - сказаў міністр.

Распрацоўваючы праграму выставы, Міністэрства інфармацыі бачыла сваёй задачай зрабіць яе максімальна насычанай. "Мы пастараліся зрабіць так, каб у нас было больш экспертаў, спікераў з рознымі пунктамі гледжання. Пастараліся некалькі пашырыць рамкі, залучаючы ў працу выставы распаўсюджвальнікаў друку, выдаўцоў, самую шырокую піяр-супольнасць, прафесіяналаў са сферы сацыяльных медыя, - распавёў Аляксандр Карлюкевіч. - Менавіта на стыку галін найбольш відавочныя кропкі росту сучаснай журналістыкі, кропкі развіцця сучасных СМІ. Насычанасць і маштабнасць гэтай падзеі надае ўдзел у выставе нашых добрых сяброў, якія прыехалі здалёк. Прыемна, што вас так шмат. Вялікі дзякуй за цёплае і добрае стаўленне да Беларусі".

У выставе, якая праходзіць з 2 па 4 мая, удзельнічаюць больш за 50 экспанентаў. 

Крыніца: Звязда

Прочитано 1318 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии