Четверг, 20 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай адбудзецца 22 мая

  • Понедельник, 20 мая 2019 07:16

22 мая ў 18.30 у кніжнай краме «Книги и книжечки» (пр-т Незалежнасці, 14) адбудзецца творчая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Літаратарка пазнаёміць наведвальнікаў з серыяй раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча», якая выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда» з 2012 года, раскажа пра сваю новую кнігу «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» гэтай серыі, падзеліцца цікавымі фактамі са здымак фільма па сваіх фантасмагарычных раманах. 

Творы распавядаюць чытачам пра неверагодныя, захапляльныя прыгоды шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вернага спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка. Падзеі гістарычнага фэнтэзі адбываюцца ў XVIII стагоддзі – у эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў.

Крыніца: Звязда

 

Прочитано 45 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии