Суббота, 17 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Цыкл адкрытых лекцый па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі

5 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачынаецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца».

Пра Ажэшку без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

5-га чэрвеня а 18-й — лекцыя першая: «Эльжбета — Эльзюня — Эліза»

6 чэрвеня 1841 года — май 1856 года: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна. Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці — Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу...

  • Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?
  • Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?
  • Вяселлі і пахаванні.
  • Што падказалі старыя магілы?
  • Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman? Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне «дэспатычнай» пані Францішкі.

Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.

Сустрэчы запланаваны на кожную сераду ў чэрвені і ліпені. 

Расклад лекцый на чэрвень: 

  1. 12-га чэрвеня а 18-й — лекцыя другая: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца».
  2. 19-га чэрвеня а 18-й — лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе».
  3. 26-га чэрвеня а 18-й — лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».

Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»

 

 

 

 

 

Прочитано 92 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии