Пятница, 20 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У фестывалі «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» возьмуць удзел каля 40 выдавецтваў краіны і болей за 100 пісьменнікаў

Толькі адзін дзень – 15 чэрвеня – будзе праводзіцца на тэрыторыі легендарнага Мірскага замка фестываль «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Але, паверце, падзея павінна запомніцца. Удзел у адмысловым фестывалі з мноствам прэзентацый, аўтограф-сесій, круглых сталоў і іншых імпрэз прымуць каля 40 выдавецтваў краіны і болей як 100 пісьменнікаў. Дарэчы, не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Расіі і Польшчы.

Назавём хаця б некаторых аўтараў, якія пазнаёмяць гасцей фестываля «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» са сваімі новымі кнігамі – Юрый Кур’яновіч, Сяргей Чыгрын, Віктар Хурсік, Ігар Пракаповіч, Марыя Кобец, Віталь Саковіч, Анатоль Бутэвіч, Сяргей Тарасаў, Дзмітрый Матвейчык, Валерый Гапееў, Мікола Плавінскі, Валерый Казакоў, Мікалай Ефімовіч, Міхаіл Галдэнкоў, Юрый Татарынаў, Уладзімір Лякін і шмат хто яшчэ. Літаральна ўсе гэтыя імёны добра знаёмы айчыннаму чытачу, тым, хто любіць кнігу светлую, разумную, гістарычна мудрую і разважлівую.

Сяргей Шычко

Прочитано 1149 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии