Среда, 23 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Слова народа, выказанае паэтам

Аванес Туманян увайшоў у гісторыю літаратуры як сапраўдны нацыянальны паэт. Яго творы перакладзены на мноства моў. Знайшлі яны свайго чытача і ў Беларусі. Літаратурны вечар, прысвечаны жыццю і творчасці Аванеса Туманяна, прайшоў у Доме дружбы з удзелам Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь і членаў таварыства «Беларусь — Арменія», старшыня якога — паэт, дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь», журналіст Навум Гальпяровіч. 

Ён зазначыў, што літаратура — гэта еднасць моў. Галоўнае — адчуванне той глыбыні і той велічы, якую нясе слова. Слова народа, якое выказана ў вершах.

— Творчасць Аванеса Туманяна і праз дзесяцігоддзі валодае той прыцягальнасцю, якая акумулюе вакол сябе прадстаўнікоў не аднаго пакалення. «Мастацтва павінна быць ясным, празрыстым як вока і як вока складаным» — так казаў Аванес Туманян. Сапраўды, мова яго твораў на дзіва простая і натуральная, але ў той жа час вобразная і жывая, — выказаў думку Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Армен Гевандзян.

Армянская паэзія даносіць гісторыю стагоддзяў. Яна славіцца не толькі прыгожым і магутным словам, але і сюжэтамі сваіх паэм і вершаў. Аванес Туманян застаецца адным з найлюбімейшых і найпапулярнейшых пісьменнікаў Арменіі. Яго паэзія — пра Арменію, армян, дзе б яны ні жылі, пра ўсё чалавецтва.

Яўгенія Шыцька

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 1478 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии