Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава

З 20 чэрвеня па 20 верасня ў чытальнай зале рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 348) працуе выстава «VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава».

У пачатку 2019 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі заключыла пагадненне з грамадскім дзеячам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым аб стварэнні «Фонду Уладзіміра Ліхадзедава» з мэтай выяўлення, вяртання і захавання дакументальнай спадчыны Беларусі.

Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў – лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), заснавальнік гісторыка-асветніцкага праекта «У пошуках страчанага», аўтар дваццаці кніг-альбомаў на васьмі мовах свету, уласнік буйной калекцыі рэдкіх выданняў (каля 100 тыс. адзінак захоўвання). Згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве прадугледжваецца паступовая перадача яго прыватнай калекцыі дакументальных помнікаў ў зборы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя аб’екты з першых паступленняў – унікальныя рукапісныя дакументы, мапы, старадрукаваныя і рэдкія кнігі, перыядычныя выданні.

Экспануюцца граматы XVI–XVІI ст., сярод якіх прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы Мінскаму ўніяцкаму манастыру (1617); унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVІІI–ХІХст. (метрыкі, кнігі перадшлюбных экзаменаў і інш.); унікальны рукапіс беларускіх татар (кітаб); старадрукі XVІІI ст. На выставе дэманструюцца экзэмпляры «Гродненских губернских ведомостей» за 1841 г. – адной з першых беларускіх газет ХІХ ст.

Цікавасць выкліча і ўнікальнае ўзнаўленне “Кнігі Быцця” друку Францыска Скарыны, якое было зроблена творчай групай Уладзіміра Ліхадзедава па тэхналогіі XVI ст. у 2014 г.

 

Падрабязнасці на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прочитано 1211 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии