Понедельник, 09 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Супрацоўніцтва: Беларусь – Узбекістан

  • Понедельник, 22 июля 2019 09:27

Чарговы нумар грамадска-публіцыстычнага часопіса “”Беларусь” выйшаў з “узбекскім выпускам”. Выданне прымеркавана да візіта Прэзідэнта Узбекістан Шаўката Мірзіёева ў Мінск.

Дарэчы, летась часопіс таксама выходзіў з “узбекскім выпускам”. Тады, у 2018-м, гэта адбылося ў звязку з візітам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Ташкент. У сёлетнім ліпеньскім нумары “Беларусі” з грунтоўным інтэрв’ю выступае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь спадар Насірджан Юсупаў. У прыватнасці, ён заўважае пра значны плён у беларуска-узбекскіх адносінах, які дасягнуты за мінулы год: “…візіт Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан надаў магутны імпульс для актывізацыі кантактаў паміж дзелавымі коламі нашых краін. У выніку ўжо ў 2018 годзе ва Узбекістане створана 11 новых сумесных узбекска-беларускіх прадпрыемстваў. Зараз на тэрыторыі нашай краіны з удзелам беларускіх інвестыцый працуе 51 прадпрыемства. А будзе і болей!..”

На старонках часопіса ідзе размова пра культуру, побыт узбекаў. Асобны артыкул – пра пераклады ўзбекскай мастацкай літаратуры на беларускую мову, змешчаныя на старонках альманаха “Братэрства”, які доўгі час выходзіў у Мінску ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Згадваюцца імёны паэтаў Султана Джуры, Гафура Гуляма, Шукруло, Хамзы, Эркіна Вахідава, беларускіх перакладчыкаў Міколы Маляўкі, Васіля Жуковіча, Казіміра Камейшы… З цікавасцю чытаецца нарыс пра вучонага-літаратуразнаўцу Аліма Шарафутдзінава, які загінуў у Беларусі ў Вялікую айчынную вайну. Невялікая нататка прысвечана ўзбекскаму пісьменніку Кучкору Наркабілу, які зусім нядаўна гасцяваў у Беларусі. Сярод іншых публікацый -- і верш узбекскай студэнткі Малікі Абідавай, якая вучыцца на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “міжнародная журналістыка”. Гэтая публікацыя – сведчанне таго, што традыцыі прадаўжаюцца, што будуюцца новыя масты дружбы і пабрацімства беларускага і ўзбекскага народаў.

Спадзяёмся, што традыцыя “узбекскіх выпускаў” часопіса “Беларусь” будзе доўжыцца і надалей. І ў наступны год адбудзецца новая сустрэча з Узбекістанам на старонках аўтарытэтнага выдання.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 138 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии