Понедельник, 09 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратурны складнік Дзён культуры Узбекістана у Беларусі

Днямі ў Мінску пройдуць Дні культуры Узбекістана. Сярод гасцей з Ташкента – і старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана С. Саід.

Спадар Садрыжыддзін Саід ужо не ўпершыню наведваецца ў Беларусь. Летась ён прымаў удзел у міжнародным “круглым стале” “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, што праходзіў у час Дня беларускага пісьменства. З таго часу беларуска-узбекскім літаратурным сувязям нададзены новым імпульс развіцця. Летасць, дарэчы выйшаў “узбекскі выпуск” часопіса “Беларусь”. І сёлета гэтае выданне таксама толькі што прысвяціла Узбекістану спецыяльны нумар. У часопісе “Беларусь”, безумоўна, ёсць старонкі пра літаратуру, пра пісьменнікаў Узбекістана і Беларусі.

А ў нядаўнім гадавіку “Далягляды” пабачыла падборка паэзіі розных мастакоў слова з Узбекістана ў перакладзе на беларускую мову. Сярод іншых вылучаецца паэзія народнага паэта Узбекістана, героя Узбекістана Эркіна Вахідава. Зараз, дарэчы, вядомы беларускі паэт Навум Гальпяровіч працуе над перакладам паэмы Эркіна Вахідава “Паўстанне бессмяротных”, прысвечанай бенгальскаму паэту-пакутніку Казі Назруло Ісламу.

У 2019 годзе Беларусь наведалі узбекскія пісьменнікі Рысалат Хайдарава, Кучкор Наркабіл. У час сваёй паездкі ў Мінск спадар Кучкор Наркабіл збіраў матэрыялы для кнігі пра Беларусь часін Вялікай Айчыннай вайны.

Мяркуецца, што ў час Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі пройдзе “круглы стол”, прысвечаны беларуска-ўзбекскім літаратурным сувязям.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Прочитано 284 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии