Понедельник, 14 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Як Слонім рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства

Пасяджэнне Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства прайшло ў Слоніме пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі.


Удзельнікі абмеркавалі праграму мерапрыемстваў, эскізы афармлення друкаванай прадукцыі і сцэнічных пляцовак, сцэнарны план адкрыцця свята, размяшчэнне гасцей і іншыя пытанні, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада. Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на неабходнасць дасканалай падрыхтоўкі горада Слоніма і аграгарадка Жыровічы, «каб зрабіць гэта свята для жыхароў Слоніма і Слонімскага раёна, яго гасцей самай запамінальнай падзеяй».

Цэнтральнымі падзеямі свята стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама ўзнагароджанні пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Уся двухдзённая культурная праграма дасць жыхарам і гасцям вялікую прастору для цікавага правядзення часу. З 31 жніўня па 1 верасня пройдуць фестывалі кнігі і прэсы, падагульняльны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Беларускія і замежныя пісьменнікі абмяркуюць актуальныя пытанні сучаснай кніжнай справы за круглым сталом.

Гатоўнасць культурных і сацыяльных аб'ектаў Слоніма да прыняцця гасцей члены аргкамітэта таксама ацанілі ў час наведвання па праграме пасяджэння.

Крыніца: "Звязда"

Прочитано 137 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии