Пятница, 20 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Сонейка маё, чорнае і калматае”: новая беларуская кніга Уладзіміра Даніленкі ў Мінску

  • Пятница, 02 августа 2019 13:08

Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа падрыхтаваў да выдання кнігу ўкраінскага пісьменніка Уладзіміра Даніленкі “Сонейка маё, чорнае і калматае”.

У кнізе – перакладзеная на беларускую мову аповесць вядомага кіеўскага пісьменніка, якая і дала назву кнізе. Гэта ўжо не першая сустрэча Уладзіміра Даніленкі з беларускім чытачом на мове Янкі Купалы. У 2017 годзе была выдадзена ў Мінску другая яго кніга – “Клетка для івалгі”. Тады аўтар прыязджаў на яе прэзентацыю ў Мінск.

Варта нагадаць, што ў апошнія гады выдатна складваюцца беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі. Толькі ў часопісе “Дзеяслоў” у перакладзе на беларускую мову надрукаваны творы болей 100 украінскіх аўтараў. Рэгулярна вершы, апавяданні суайчыннікаў Тараса Шаўчэнкі і Івана Франка друкуюцца ў перакладах на беларускую мову ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Полымя”, “Маладосць”. Выходзяць у Мінску і кнігі сучасных украінскіх пісьменнікаў.

Мікола Берлеж

Прочитано 547 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии