Понедельник, 14 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Галасы свету “Полымя”: сустрэча з украінскай паэзіяй

  • Понедельник, 05 августа 2019 14:10

У сёмым, ліпеньскім, нумары за 2019 год – публікацыя падборкі вершаў сучасных украінскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову.

З прадмовай да публікацыі перакладаў выступае Юлія Алейчанка. Вось што яна, у прыватнасці, зазначае: “Феномен паскоранага развіцця, цікавы сінтэз славянскіх і еўрапейскіх традыцый, шырыня тэматычнага ахопу характарызуе бягучы літаратурны працэс Украіны. Публікацыя забароненых твораў Расстралянага адраджэння і эмігрантаў, багатыя кантакты з далёкім і блізкім замежжам, новы погляд на свабоду слова ў многім прадвызначылі кірунак развіцця грамасдкай і філасофскай думкі Украіны. Творы Васіля Шкляра, Юрыя Віннічука, Юрыя Андруховіча, Аляксандра Ірванца, Юрыя Іздрыка, Марыяны Кіяноўскай, Люко Дашвар, Ігара Астапенкі дужа розныя, але блізкія (і ў лірыцы, і ў эпіцы) нястомнымі пошукамі праўды, непрыхарошаным паказам рэчаіснасці і моцных, часам разбуральных, пачуццяў”.

Калі б спыталі мяне,

Якім дрэвам я хачу быць,

Адказаў бы – ялінаю,

Бо жыць мару ў гарах,

Піць ваду горных крыніц.

Адказаў бы – ліпаю,

Неймаверна захоплены

Яе п’янкім водарам.

Адказаў бы – дубам,

У якім дыхае сіла

Многіх пакаленняў.

Ведае таямніцы зямлі,

Але ўпарта маўчыць,

Жалудамі адкупляецца, –

ідзе да чытача з вызначэннем уласнай творчай пазіцыі ўкраінскі паэт Аляксандр Казінец (нарадзіўся ў 1988 годзе Лубнах на Палтаўшчыне). Пераклала яго вершы Юлія Алейчанка. Яна ж пераклала і вершы Ірыны Сажынскай (нарадзілася ў 1994 годзе ў горадзе Запарожжы).

А творы Наталлі Дзіціняк (нарадзілася ў 1985 годзе ў горадзе Цярнопалі) і Вікторыі Шэвель (нарадзілася ў 1976 годзе ў горадзе Іванок Кіеўскай вобласці) пераклаў на беларускую мову Мікола Адам. Варта зазначыць, што проза і паэзія ўкраінскіх аўтараў усё часцей з’яўляецца на старонках беларускай перыёдыкі – у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратура і мастацтва”. Актыўнымі перакладчыкамі з украінскай і арганізатарамі беларуска-украінскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе выступаюць Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч, Святлана Воцінава, Алесь Бадак, Людміла Рублеўская, Аксана Спрынчан, Юлія Алейчанка, Мікола Адам і шмат хто яшчэ з пісьменнікаў Беларусі.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 117 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии