Пятница, 20 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Са старымі паштоўкамі – у Гродна

  • Пятница, 16 августа 2019 13:43

Уладзіміра Ліхадзедава, вядомага беларускага калекцыянера-філакартыста, добра ведаюць і за межамі Беларусі. Ён не аднойчы прадстаўляў сваю калекцыю, удзельнічаў у выстаўках і на канферэнцыях у Расіі, Украіне, Польшчы, іншых краінах свету. Уладзімір Аляксеевіч адзначаны медалём “За вялікі ўклад у калекцыйную справу Расіі”, прэміяй Беларускага Саюза журналістаў “Залатое пяро”.

У пярэдадзень Дня беларускага пісьменства, які праводзіцца ў нашай краіне ўжо дваццаць шосты раз запар, Выдавецкі дом “Звязда” падараваў чытачу фотаальбом старых паштовак “Гродна. Падарожжа ў часе”. Сёлета свята прымае Гарадзенская зямля, дакладней – старажытны Слонім. Кніга, праз якую аўтар і выдаўцы збіраюцца расказаць пра мінуўшчыну Гродна, якраз і ёсць адзін са складнікаў кніжнай праграмы Дня беларускага пісьменства. Праўда, на Гродзеншчыне сёлета хапае і іншых важкіх датаў.

Вось што піша ў прадмове да выдання старшыня Гродзенскага аблансога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў: “Гродзеншчына – край найбагацейшай гісторыі, глыбокіх культурных традыцый. Тут жывуць парцавітыя людзі розных нацыянальнасцей, а даўніна суседнічае з сучаснасцю.

У верасні 2019 Гродзенская вобласць адзначае сваё 75-годдзе, і да юбілею выходзяць у свет некалькі выданняў, прысвечаных мінуламу і сённяшняму дню Прынёманскагакраю, яго гарадам і мястэчкам. Сярод іх – “Гродна. Падарожжа ў часе”, праца вядомага беларускага калекцыянера, пісьменніка, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Сабраны яаўтарам паштоўкі і фотаздымкі з выявамі горада ў розныя часы і эпохі даюць уяўленне, як змяняўся Гродна на працягу амаль паўтараы стагоддзя. Разглядваючы старадаўнія фотаздымкі, мы бачым, як раней выглядала тое, што не пашкадаваў час, і тое, што ўдалося захаваць.

Малюнак альбо фотаздымак, зробленыя ў далёкім мінулым, набываюць яшчэ большую каштоўнасць, калі мы хочам узнавіць архітэктурны помнік ці вярнуць яму першапачатковае аблічча. Якім быў горад у пазамінулым стагоддзі, мы можам уявіць дзякуючы работам Напалеона Орды. Ён адлюстраваў усю прыгажосць гродзенскіх замкаў, храмаў, палацаў, прыгарадных каралеўскіх сядзіб. Невыпадкова ўдзячныя гродзенцы назвалі ў гонар гэтага мастака адну з вуліц свайго горада.

Пры распрацоўцы праекта рэканструкцыі Старога замка ў Гродна аўтары шмат у чым арыентаваліся на гравюру Тамаша Макоўскага. Вядомы друкар, мастак,к артограф, аўтар карты Вялікага Княства Літоўскага ў 1600 годзе стварыў гравюру з выявай горада гродна, на якой досыць дэталёва прамаляваў каралеўскі замак у часы, блізкія да ўладарання Стэфана Баторыя.

Высокая канцэнтрацыя помнікаў гісторыі і культуры – адна з асаблівасцей гродна. Апошняя, самая разбуральная вайна – Вялікая Айчынная нанесла значны ўрон нашаму гораду, але яго гістарычнае ядро захавалася. Гэта 200 гектараў забудовы: дамы, замкі, палацы і храмы. Не змянілася планіроўка вуліц. У цэнтры яна такая ж, як стагоддзі назад, і па ёй  можна прасачыць, як, пачынаючы ад Замкавай гары, развіваўся горад…”

Гартаем старонкі фотаальбома – знаёмімся з канкрэтнымі адрасамі. Старыя паштоўкі дазваляюць зірнуць на горад з вышыні птушынага палёту. А вось – від на раку Нёман. Чыгуначны мост праз Нёман, Станіславаўская алея, драўляны мост праз раку, Замкавая вуліца, Летні тэатр, жаночая гімназія… Колькі адрасоў, дзе хацелася б пабавіць час, агледзецца, пазнаёміцца, калі атрымаецца, з гараджанамі таго часу. Шмат якія паштоўкі – з выявамі гараджан. Вось некалькі купак гарадзенцаў на Саборнай вуліцы. Непадалёку ад Каложскай царквы на беразе Нёмана – афіцэры расійскай арміі.

Уражваюць паштоўкі, на якіх фатографы мінуўшчыны занатавалі культавыя будынкі. Асабліва шмат рэпрадукцый – з Фарным касцёлам. Кафедральны сабор Святога Францыска Ксаверыя – такая поўная назва ў Фарнага касцёла, каталіцкага сабора. Гэта адзін з трох храмаў Беларусі, якія носяць ганаровы тытул малая базіліка. Вышыня межаў храма – 65 метраў. На адной з вежаў – старажытны гадзіннік, адзін з самых старых дзеючых гадзіннікаў ва Усходняй Еўропе.

З горадам на Нёмане звязаны лёс славутай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Чатыры старыя паштоўкі прысвечаны дому Элізы Ажэшка, які знаходзіўся на Мураўёўскай вуліцы. І кожная з паштовак – свой погляд, свае дэталі… Гэты “ажэшкаўскі” разварот фотакнігі “Гродна. Падарожжа ў часе” – своеасаблівы ўнёсак у гродзенскае літаратурнае краязнаўства.

Між іншым, новы альбом Уладзіміра Ліхадзедава складаецца з наступных раздзелаў: “Гродна. Канец XIX – пачатак XX стагоддзя”; “Гродна. 1905 – 1915 гады”; “Гродна. 1915 – 1918”; “Гродна. 1920 – 1930-я гады”; “Гродна. 1941 – 1945 гады”; “Гродна. 1946 – 1970-я гады”.

Надзвычай цікавымі падаюцца паштоўкі, якія адлюстроўваюць перыяд Першай імперыялістычнай вайны. Жалобны малебен нямецкіх вайскоўцаў, могілкі нямецкіх салдат, узарваная японская гармата, захопленыя кулямёты (цэлы арсенал!), узарваны форт Гродзенскай крэпасці, руіны ўмацаванняў Гродзенскай крэпасці, трафейная гармата… Карцінкі падаюцца выразнымі сюжэтамі. Можна следам за фатографам пачатку мінулага стагоддзя дадумваць, дапаўняць падзеі  стагадовай даўніны… З фотакнігай “Гродна. Падарожжа ў часе” варта прыходзіць на школьныя ўрокі гісторыі Беларусі. Чаму б і не?!.

І яшчэ я параіў бы мець гэтае выданне рэпрадукцый старых паштовак кожнаму гарадзенцу. Ды і таксама – усім, хто збіраецца ў падарожжа ў Гродна. Увогуле з кніг калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава (а іх сёння ў серыі “У пошуках страчанага” выдадзена ўжо ці не 25 назваў!) можна скласці сапраўдную радзімазнаўчую бібліятэку ілюстрацый. А за апошнія паўтара дзесятка гадоў фотаальбомы выходзілі ў выдавецтвах “Рыфтур”, “Тэхналогія”, Выдавецкі дом “Звязда”… Згадаем назвы хаця б некаторых з іх: “У пошуках страчанага”, “Знічкі Айчыны”, “Святы раўнаапостальны князь Уладзімір”, “Сінагогі”, “Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы”, “Мінск. Падарожжа ў часе”…  

Алесь Карлюкевіч

Рэпрадукцыі з кнігі У. Ліхадзедава “Гродна. Падарожжа ў часе”

 

 

Прочитано 52 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии