Среда, 20 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень беларускага пісьменства. Фота

  • Понедельник, 02 сентября 2019 10:57

У Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме пасадзілі Сад Малітвы, адкрылі помнік Льву Сапегу.


Нядзеля, 1 верасня, — галоўны і завяршальны дзень маштабнага культурнага свята. Мерапрыемствы пачаліся з самага ранку. У ваколіцах Жыровіцкага манастыра, у заасадзе Эдэм, быў закладзены Сад Малітвы. Такія сады існуюць у многіх гарадах, дзе праходзілі Дні пісьменства. Ініцыятар праекта — міжнародная экспедыцыя «Дарога да святыняў». У яе складзе — паэты, журналісты, пісьменнікі, мастакі. Экспедыцыя арганізавана да Дня беларускага пісьменства і ўносіць у свецкае свята духоўнасць.

 Таксама сёння адбылася сустрэча журналістаў з гродзенскімі пісьменнікамі, якія расказалі аб сваіх праектах, папулярызацыі кніг, выданні уласнага альманаха «На Неманскай хвалі». Апошнім часам сталі актуальнымі сувязі з літаратарамі Расіі, Латвіі, Азербайджана. Важнае значэнне надаецца творам для падлеткаў.

Адной з ключавых падзей Дня пісьменства ў Слоніме можна назваць адкрыццё помніка канцлеру ВКЛ, старасце горада Льву Сапегу, які кіраваў тут у ХVI стагоддзі і ўнёс значны ўклад у яго развіццё. Пры праўленні Льва Сапегі ў горадзе быў усталяваны герб з выявай залатога льва. 

Ля помніка выступілі артысты Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі, удзельнікі якога ў шляхетных касцюмах нібыта перанеслі усіх прысутных у эпоху сярэднявечча.

Адкрываючы помнік, міністр інфармацыі РБ Аляксандр Карлюкевіч зазначыў, што легендарныя постаці вяртаюцца ў суверэнную Беларусь у помніках, кнігах, мастацтве. І гэта добры знак ушанавання нашай спадчыны.

На думку старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча, помнік стане яшчэ адным знакавым аб’ектам горада, турыстычнай славутасцю, фонам для фотаздымкаў. А магчыма і прыкладам для гараджан, заставіць задумацца аб тым, што кожны з іх можа зрабіць для сваёй малой радзімы. 

Доўгачаканым назваў аб’ект яго аўтар Іван Міско. Ён нават выказаў пажаданне назваць плошчу, дзе усталявяны велічны манумент плошчай Льва Сапегі.

Адразу пасля ўрачыстага шэсця адбылося адкрыццё фестывалю, дзе быў зачытаны прывітальны ліст ад Прэзідэнта. У ім гаварылася аб тым, што фестываль — адна з найважнейшых падзей культурнага жыцця краіны.

Маргарыта Ушкевіч

Фота Яўгена Пясецкага і БелТА


Таксама ў Слоніме фінішавала XXVІ навукова-асветнiцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў». Яе ўдзельнік, наш фотакарэспандэнт Яўген Пясецкі, распавёў пра яе заключны этап:

Павага да кнігі яднае людей ва ўсе часы. Пацверджанне гэтаму на шляху экспедыцыі мы бачылі ў любы час.

Сустрэўшыся з вернікамі ў пасёлку Рось, мы пазнаёмілі іх з выданнямі, дзе змешчаны матэрыялы, сабраныя экспедыцыяй за мінулыя гады. На памяць пра сустрэчу падарылі кнігі беларускіх выдавецтваў Шмат цікавага было расказана нам у час экскурсіі па канфесійным доме.

Беражна захоўваецца  памяць пра Адама Міцкевіча - геніяльнага паэта, якога аднолькава шануюць і у́ Беларусі, і ў Польшчы. Удзельнікі экспедыцыі пабывалі на хутары Завоссе, дзе нарадзіўся творца, агледзелі багатую экспазіцыю, пакінулі у падарунак музею кнігі ад "Белкнігі".

Яўген Пясецкі

Фота аўтара

 

Крыніца: Звязда

Прочитано 178 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии