Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігі ў дар Слоніму

  • Среда, 04 сентября 2019 12:05

1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у святкаванні XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, дзе ў рамках рэспубліканскай акцыі Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадала ў дар 150 выданняў Слонімскай раённай бібліятэцы, 100 – сярэдняй школе № 3 г. Слоніма і больш за 100 – Слонімскаму дзяржаўнаму медыцынскаму каледжу.

Фонды бібліятэк папоўніліся творамі класікаў беларускай і замежнай мастацкай літаратуры, вытворча-практычнымі, навучальнымі і вучэбна-метадычнымі выданнямі, дзіцячымі і вучэбна-вытворчымі часопісамі.

З пачатку года бібліятэка ў рамках дадзенай акцыі ўжо перадала больш за 14 тысяч экзэмпляраў выданняў 130 бібліятэкам розных адукацыйных устаноў краіны.

Камплекты кніг сфарміраваны пры актыўным удзеле вядомых выдавецтваў “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Народная асвета”, кнігагандлёвых арганізацый “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М” і Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

 

Прочитано 810 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии