Четверг, 17 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пяць аповесцяў Янкі Брыля

  • Четверг, 19 сентября 2019 12:11

У «Мастацкай літаратуры» пабачыў свет чацвёрты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.

Разам сабраны аповесці класіка беларускай літаратуры, напісаныя ў розныя гады. Пачынаючы з 1953 – 1955 і да 1990 гадоў: «На Быстранцы», «Апошняя сустрэча», «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», «Муштук і папка». У каментарыях да чацвёртага тома чытаем: «… ўвайшлі аповесці, якія ілюструюць адыход Я. Брыля ад нормаў і канонаў сацыялістычнага рэалізму. Першыя крокі па гэтым шляху, яшчэ не вельмі ўдалыя на думку самога аўтара, усё ж паказальныя ў плане выбару жыццёвых прыярытэтаў». З вышыні сённяшняга часу і ранняя проза Янкі Брыля ўсё ж бачыцца адкрытай, шчырай і… вельмі ўдалай. Вось што пісаў у свій час пра аповесць «На Быстранцы» сябра Брыля і надзвычай аўтарытэтны крытык Уладзімір Калеснік: «Аповесць Я. Брыля выклікала на сябе агонь і аказалася парушальніцай спакою не толькі ў літаратурным жыцці, яна абудзіла спрэчкі, нападкі, але засталася дакорам руціне і руцінёрам…»

І чацвёрты том з аповесцямі Янкі Брыля, і каментарыі да публікацыі гэтых твораў варта прачытаць шмат каму з сучасных «мастакоў слова» – шукальнікаў ісціны. Шкада толькі, што наклад чацвёртага тома роўны ўсяго 600 экзэмплярам. Пэўна ж, і не ў кожную бібліятэку патрапіць як чацвёрты том, так і ўвесь дзесяцітомны Збор твораў народнага пісьменніка Беларусі, вялікага таленту нашай Айчыны. Няўжо мінаюцца, праходзяць часіны сапраўднай літаратуры?!.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 57 раз
Другие материалы в этой категории: « Ад першых асоб Агляд літаратурных часопісаў »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии