Воскресенье, 17 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Навагрудак. Падарожжа ў часе» – працяг філакартычнай серыі

  • Суббота, 12 октября 2019 23:45

Пабачыў свет новы альбом слыннага калекцыянера старых паштовак Уладзіміра Ліхадзедава – «Навагрудак. Падарожжа ў часе».

Выданне, якое на гэты раз падрыхтавана ў мінскім выдавецтве «Белстан», прымеркавана да 975-годдзя старажытнага горада. Вось што піша ў прадмове да кнігі старшыня Навагрудскага райвыканкама С. Федчанка: «На працягу стагоддзяў Навагрудак быў важным дзяржаўна-палітычным, рэлігійна-культурным цэнтрам, першай сталіцай узыходзячай тады дзяржавы еўрапейскага ўзроўню – Вялікага княства Літоўскага. Сведкамі славутай гісторыі Навагрудскага краю з’яўляюцца шматлікія помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры…» І далей: «У Навагрудку адбываліся падзеі, лёсавызначальныя не толькі для Вялікага княства Літоўскага, але і для аб’яднанай дзяржавы, якая ўвайшла ў гісторыю як Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, спадкаемніцай традыцый якой нароўні з Польшчай і Літвой з’яўляецца сучасная Беларусь.

У Фарным касцёле, які стаіць ля падножжа Замкавай гары, у 1422 годзе адбылося вянчанне караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай – заснавальнікаў еўрапейскай дынастыі Ягелонаў».

Філакартычны альбом складаецца з некалькіх раздзелаў: «Навагрудак. 1915 – 1918 гады»; «Навагрудак. 1920 – 1930-я гады»; «Адам Міцкевіч. Мясціны любыя сэрцу»; «Адам Міцкевіч. Вяршыня славы». Адметнасцю легендарнага паселішча з’яўляецца Замкавая гара. І першыя рэпрадукцыі паштовак выступаюць якраз у ролі апавядальнікаў пра гэта месца. Здымкі, датаваныя канцом XIX стагоддзя, падаюцца надзвычай красамоўнымі. Так і цягне прайсціся гарадскімі сцежкамі, напрыклад, у пярэдадзень Першай Сусветнай вайны. Завітаць з вуліцы Сямёнаўскай да Фарнага касцёла. Альбо перабудаваць маршрут – і зайсці ў Касцёл Святога Арханёла Міхала. Ці наведаць Барысаглебскую царкву.

Усім вядомы сучасны Дом-музей Адама Міцкевіча. А якім ён быў на пачатку XX стагоддзя?.. Паштоўкі супольна дапамагаюць адказаць на гэтае пытанне.

Адметны ўнёсак у крыніцазнаўства падзей Першай сусветнай вайны ўносяць рэпрадукцыі старых паштовак, якія расказваюць пра побыт кайзераўскіх салдатаў у Навагрудку. Некалькі паштовак ілюструюць могілкі нямецкіх салдатаў. Калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў расшуквае свае матэрыялы па ўсім свеце. Часта зазірае на розныя аўкцыёны еўрапейскіх краін, падтрымлівае сувязь з калегамі-шукальнікамі з Германіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Расіі.

Філакартычны альбом «Навагрудак. Падарожжа ў часе» – калі не памыляюся, 26-я (!) кніга ў серыі філакартычных выданняў «У пошуках страчанага». Бібліятэка альбомаў, кніг з рэпрадукцыямі старых паштовак з калекцыі лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава – сапраўдная гісторыка-краязнаўчая крыніцазнаўчая прастора для вывучэння лёсу нашай Айчыны. Адметна, што сёлета ў серыі пабачылі адразу тры альбомы, якія прысвечаны Гродзеншчыне. Акрамя навагрудскага альбома выйшглі кнігі, якія выразна, рэльефна расказваюць пра Гродна і Слонім.

Мікола  Берлеж

Прочитано 482 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии