Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Крысціна Юханесан: «Мы ўражаны цікаўнасцю беларускіх кнігавыдаўцоў да шведскай літаратуры…»

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з Паслом Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Крысцінай Юханесан.

Размова ў асноўным ішла пра супрацоўніцтва нашых краін – Беларусі і Швецыі ў гуманітарнай сферы. Варта зазначыць, што ў апошнія дваццаць-дваццацць пяць гадоў у Мінску выдадзена на рускай і беларускай мовах болей як 400 кніг шведскіх аўтараў. Безумоўным лідарам з’яўляецца дзіцячая літаратура паўночнай краіны. Гэтаму, несумненна, спрыяюць памкненні пасольства шырэй прадстаўляць свае культуру і літаратуру.

«Браты Львінае сэрца», «Малы і Карлсан-з-даху» – кнігі Астрыд Ліндгрэн, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя яшчэ ў «Юнацтве», а таксама Выдаўцом Змітром Коласам. «Літаратура і Мастацтва», Выдавец Зміцер Колас, «Мастацкая літаратура», «Кнігазбор» і іншыя выдавецтвы спрычыніліся да выдання на беларускай мове кніг шведскіх пісьменнікаў Ю. Вісландэр, С. Нурдквіста, Г. Бэргстрэма, Л. Андэрсан… А зараз увогуле ў краіне працуе Выдавец Надзея Кандрусевіч (такая назва ў выдавецтва, якое ўзначальвае аўтарытэтная перакладчыца са шведскай мовы спадарыня Надзея Кандрусевіч), якое адмыслова спецыялізуецца на выданні кніг шведскіх літаратараў па-беларуску.

Міністр інфармацыі краіны А. Карлюкевіч запрасіў кіраўніка шведскай амбасады да актыўнага ўдзелу ў маючай адбыцца ў лютым 2020 года чарговай Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашу. Былі абмеркаваны і тэмы выдання беларускай мастацкай літаратуры ў Стакгольме ў перакладзе на шведскую мову.

Сяргей Шычко

Фота: БЕЛТА

Прочитано 512 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии