Вторник, 26 09 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Успамінаючы сустрэчу з Нафі Джусойты

26 чэрвеня 2017 года памёр Нафі Джусойты. Вядомы асецінскі паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца. Запознена, праз некалькі дзён пасля смерці яго даведаўся аб гэтым з “Литературки”…

Памёр на 93-м годзе жыцця… Памёр чалавек і пісьменнік надзвычай неардынарны. У час перабудовы яго імя было досыць гучным. Хаця ён і дагэтуль, у ранейшыя дзесяцігоддзі,  разбураў многія стэрэатыпы. Шмат друкаваўся як публіцыст. Абараніў доктарскую дысертацыю. Быў членам-карэспандэнтам Акадэмі навук Грузінскай ССР. Меў званне “Народны пісьменнік Асеціі”. Хаця ўжо не памятаю – мусіць, гэтая адзнака з бліжэйшага да нас часу… Мне пашчасціла аднойчы сустрэцца, паслухаць асецінскага мудраца. І было гэта ўлетку 1987 года ў Ашхабадзе. На пашыраным пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, які праходзіў у Ашхабадзе і быў прысвечаны туркменскай літаратуры, туркменскай паэзіі. З выступленняў таго пленума, нягледзячы на гады, якія прайшлі, шмат што запомнілася. Прычына ў тым, што і сам выступаў у спрэчках. Памятаю, як з крытыкай на народнага паэта Туркменскай ССР абрушылася Акджамал Амарава… Дарэчы, яе выступленне падштурхнула мяне выступіць. Выступіць у абарону Керыма-ага… А Нафі Джусойты запомніўся кароткімі фразамі, лаканічнасцю ў выкладзеных думках, заўвагамі пра тое, што дрэнна ў цэнтры, у Маскве, ведаюць нацыянальныя літаратуры… Патрэбна болей перакладаць і выдаваць.

Зараз як удзячны чытач прыпамінаю яго, фактычна – класіка асецінскай літартуры, раманы “Кроў прашчураў”, “Вяртанне Уырызмага”, “Слёзы Сырдона”, іншыя празаічныя творы. Для мяне ў выніку знаёмства з яго прозай выпрацавалася ўяўленне, што Нафі Джусойты – пісьменнік з рада Чынгіза Айтматава, Васіля Быкава, ніяк не меней… Шкадую, што мала чытаў яго як крытыка, літаратуразнаўцу. А між тым яшчэ ў 1953 годзе Нафі Джусойты абараніў дысертацыю на званне кандыдата філалгічных навук па тэме “Коста Хетагураў і руская літаратура”. Кіраўніком быў легенадрны літаратуразнаўца і кніжнік М. Беркаў. Доктарскую дысертацыю Нафі Джусойты прысвяціў гісторыі асецінскай літаратуры дарэвалюцыйнага перыяда. З-пад пяра вучонага выйшлі манаграфіі “Коста Хетагураў”, “Аляксандр Кабалаў”, “Арсен Кацойты”, “Цомак Гадзіеў”, “Гіно Баракаў” і іншыя. Першая кніга вершаў Н. Джусойты – “Сэрца салдата” – пабачыла свет у 1949 годзе. Гэта была кніга салдата, франтавіка, які меў што сказаць… Кнігі класіка асецінскай літаратуры перакладзены на рускую, грузінскую, казахскую, польскую і украінскую мовы.

А мне ў тым сонечна-спякотным Ашхабадзе запомніўся і твар Нафі Джусойты – відаць, па ўсім, твар чалавека сціплага і інтэлігентнага. Можа быць, таму зараз і скрушна асабліва, што такіх яркіх інтэлігентаў усё меней і меней становіцца ў нашым жыцці…

Алесь Карлюкевіч

Фота: sputnik-georgia.ru

Прочитано 195 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии