Четверг, 27 07 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Саамская перакладчыца Францыска Скарыны

  • Понедельник, 17 июля 2017 01:05

Саамская паэтэса Аляксандра Андрэеўна Антонава нарадзілася 5 мая 1932 года. У вёсцы Церыберка Мурманскай вобласці. У дзесяцігадовым узросце пайшла ў школу. А быў тады 1942 год… Мясцовая газета якраз у Вялікую Айчынную вайну і пісала пра тое, што вызначыліся ў зборы попелу для таго, каб падкармліваць глебу, сёстры Антонавы – Шура і Валя…

У 1949 годзе дзяўчынка патрапіла ў Ленінград. У Ленінградскі педагагічны інстытут імя А. Герцэна. Закончыўшы Інстытут народаў Поўначы, Аляксандра Антонава вярнулася на радзіму. З 1956 года і пачала выкладаць рускую мову ў вёсцы Лавозера. Гэта – невялікі раённы цэнтр Лавозерскай старонкі. Так і называецца раён – Лавозерскі. Гавораць, што назва паселішча паходзіць ад першай часткі “ла” ці спачатку “лі”: маўляў, па-саамску гэта значыць “паселішча моцных ля возера”. Лавозера размешчана на абодвух берагах невялікай ракі Вірма. Непадалёку – і возера Лавозера.

А з 1976 года Аляксандра Андрэеўна ўжо пачала выкладаць і саамскую мову ў той самай школе. Працавала над удасканальваннем алфавіта саамскай мовы. Адначасова з 1978 года працавала малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ нацыянальных праблем адукацыі Акадэміі педагагаічных навук СССР. У 1982 годзе выдала буквар саамскай мовы. А ў 1985 – “Слоўнік саамскай мовы” (уключае 8 тысяч слоў).

З 1993 працавала на радыё ў Лавозеры – рэдактарам перадач на саамскай мове. Выдала зборнікі вершаў на саамскай мове – “Боль сэрца” і “Сям’я” (абодва – 2004), на рускай – “Струны сердца” (2007). Перакладала на саамскую мову вершы паэтаў розных народаў, у тым ліку – С. Ясеніна. Пераклала на ссамскую мову аповесць А. Ліндгрэн “Пэпі Доўгая Панчоха”.

Пераклала і ўрывак з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф” (“Францыск Скарына на мовах народаў свету”, 2015, 2-е выд. – 2016). Аляксандра Антонава дзначана Міжнароднай прэміяй за развіццё саамскай мовы – “Залатая мова” (2012).

Сёння можна гаварыць і пра пэўную карціну стасункаў беларускага мастацкага свету з саамскай мовай, саамскай культурай. Па-першае, па мясцінах, дзе жылі саамы ( у Нарвегіі і Фінляндыі) адно з першых расійскіх этнаграфічных падарожжаў ажыццявіў Сяргей Сергель, які нарадзіўся на Міншчыне, у мястэчку Сіняўка. Як вынік – яго кніга “Год вандровак з лапырамі”, якая выйшла ў 1927 годзе. Лапыры – так называлі раней саамаў. Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую вершы саамскай паэтэсы Акцябрыны Воранавай. А ў 1999 годзе ў складзе пісьменніцкай дэлегацыі мурманчан Беларусь наведала саамская пісьменніца Надзея Бальшакова. Сустракалася з паэтамі Алесем Пісьмянковым, Навумам Гальпяровічам. Надзея Паўлаўна – аўтар болей 10 літаратурна-краязнаўчых кніг. Яна з’яўляецца стваральніцай музея Акцябрыны Воранавай. Будзем спадзявацца, што сярод іншых экспанатаў там знойдзецца месца і матэрыялам пра повязі беларусаў і саамаў.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 51 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии